Читай и изучай
Библия » Пераклад Л. Дзекуць-Малея
Псалтирь 28 глава
29 глава »
1 Псальм Давідавы.Да Цябе, Госпадзе, гукаю я. Скала мая, не маўчы па мой кліч, каб праз маўчаньне Тваё ня быў я падобны да тых, што зыходзяць у магілу.
2 Пачуй Ты маленьне маё галоснае, калі крычу да Цябе, калі рукі свае да сьвятыні Тваёй узьнімаю.
3 Не загубі мяне разам з бязбожнікамі ды злачынцамі, што з бліжнімі ветліва гутараць, а ў душы ліхое маюць!
4 Дай ім паводле ўчынкаў іхніх і злачынства іх; паводле таго, што рабілі іх рукі, дай ім; адплаці ім за тое, што зрабілі яны.
5 Бо яны не зважаюць на ўчынкі Госпада і на творы рук Ягоных. Дык Ён зруйнуе іх і не адбудуе.
6 Няхай будзе Госпад пахвалены, бо пачуў маленьне маё галоснае!
7 Госпад — заслона мая і мой шчыт; на Яго спадзявалася сэрца маё, і Ён успамог мяне; і ўзрадавалася сэрца маё, і песьняй маёю дзякаваць буду Яму.
8 Госпад — апора народу Свайму; Ён — вал, што бароніць памазанца Ягонага.
9 Спасі люд Твой і багаславі ўласнасьць Тваю; пасі яго й насі аж навекі!

 

Псалтирь 28 глава в переводах