Библия » Пераклад Л. Дзекуць-Малея
Псалтирь 29 глава
1 Псальм Давідавы. (Пасьля сканчэньня сьвята Кучак.)Аддайце Госпаду, вы, сыны Божыя, аддайце Госпаду хвалу і чэсьць!
2 Аддайце Госпаду хвалу іменьня Ягонага, ніцма ўпадзеце прад Госпадам у прыгожай сьвятыні!
3 Голас Гасподні над водамі; Бог Славы загрымеў: Госпад над водамі вялікімі.
4 Грымот Гасподні магутны, грымот Гасподні вялічэзны.
5 Пярун Гасподні крышыць кедры, Госпад крышыць кедры Ліванскія!
6 Ён прымушае іх скакаць, быццам цяляты, Ліван ды Сырыён, як маладых буйвалаў.
7 Пярун Гасподні выкрасае полымя агністае.
8 Грымот Гасподні ўстрасае пушчай, Госпад устрасае пушчай Кадэс.
9 Ад грымоту Гасподняга лані зьлягаюць і лясы асыпаюцца, і ў храме Ягоным усё кажа: Слава!
10 Над патопам сядзеў Госпад, дый сядзеціме Госпад, як Цар, навекі!.
11 Госпад дасьць сілу народу Свайму, Госпад пабагаславіць народ Свой супакоем.
Псалтирь 29 глава в переводах