Библия » Откровение 20:12
Пераклад Анатоля Клышкi
Откровение глава 20 стих 12
И увидел я мёртвых, малых и великих, стоящих пред Богом, и книги раскрыты были, и иная книга раскрыта, которая есть книга жизни; и судимы были мёртвые по написанному в книгах, сообразно с делами своими.
І ўбачыў я мёртвых, малых і вялікіх, якія стаялі перад Богам. І былі разгорнутыя кнігі; і разгарнулі іншую кнігу, якая ёсьць кніга жыцьця, і былі суджаныя мёртвыя паводле напісанага ў кнігах, паводле справаў сваіх.
І ўгледзеў я мёртвых, малых і вялікіх, якія стаялі перад Богам, і кнігі разгорнутыя былі; і іншая кніга разгорнутая, якая ёсьць кніга жыцьця; і суджаны былі мёртвыя, згодна з напісаным у кнігах, паводле ўчынкаў сваіх.
І ўбачыў я перад пасадам памерлых, вялікіх і малых, што стаяць перад Богам. І былі адкрыты кнігі. І была адкрыта іншая кніга, кніга жыцця. І быў суд над памерлымі за тое, што напісана было ў кнігах, паводле іх ўчынкаў.
І абачыў я мертвых, вялікіх і малых, што стаялі перад пасадам, і сувоі рашчыненыя былі, і накшы сувой рашчынены, каторы ё сувой жыцьця; і суджаны былі мертвыя за рэчы, напісаныя ў сувоях, подле ўчынкаў сваіх.
І ўба́чыў я мёртвых, малы́х і вялíкіх, што стая́ць перад Богам, і кнíгі былí разго́рнуты; і яшчэ́ адна́ кнíга была́ разго́рнута — кнíга жыцця́; і судзíлі мёртвых згодна з напíсаным у кнíгах, паво́дле ўчы́нкаў іх.
Я ўбачыў памерлых, малых і вялікіх, якія стаялі перад тронам, і кнігі былі разгорнутыя. Разгарнулася таксама іншая кніга — кніга жыцця. Памерлыя былі асуджаны згодна з напісаным у кнігах, паводле іхніх учынкаў.
І я ўбачыў мёртвых, вялікіх і малых, якія стаялі перад тронам, і былі разгорнуты скруткі; і іншы скрутак быў разгорнуты, гэта — кніга жыцця, і мёртвыя былі суджаны, згодна з напісаным у скрутках, паводле сваіх учынкаў.
І ўбачыў я мёртвых, малых і вялікіх, якія стаялі перад Богам; і скруткі былі разгорнуты, і іншы скрутак быў разгорнуты, які ёсьць (скрутак) жыцьця; і суджаны былі мёртвыя па напісанаму ў скрутках па ўчынках сваіх.