Библия » Плач Иеремии 2:19
Пераклад Антонія Бокуна
Плач Иеремии глава 2 стих 19
Вставай, взывай ночью, при начале каждой стражи; изливай, как воду, сердце твоё пред лицом Господа; простирай к Нему руки твои о душе детей твоих, издыхающих от голода на углах всех улиц.
Уставай, галасі сярод ночы, на пачатку варты начной вылівай, як ваду, сэрца сваё перад абліччам Госпада; узьнімі рукі свае да Яго за душу немаўлятаў тваіх, якія зьнемагаюць з голаду на ростанях усіх вуліцаў.
Уставай, кліч сярод ночы, на пачатку кожнае варты; вылівай, як ваду, сэрца тваё прад Госпадам; да Яго цягні рукі твае за душу тваіх дзетак, што канаюць з голаду на рагах усіх вуліц.
Паўстань, лямантуй уночы, на пачатку варты ранняй, вылівай, як ваду, сэрца сваё ў прысутнасці Госпада; падымай да Яго рукі свае, за душу дзетак тваіх, якія млелі ад голаду на рагу вуліц усіх.
Уставай, галасі ночы, на пачатку вартаў вылівай, як ваду, сэрца свае перад відам Спадара; узьнімі рукі свае да Яго за жыцьцё дзецянят, што млеюць з галадові на ростанях усіх вуліцаў.