Читай и изучай
Библия » От Матфея 18:12
Пераклад Антонія Бокуна
19 глава »
От Матфея глава 18 стих 12

Как вам кажется? Если бы у кого было сто овец и одна из них заблудилась, то не оставит ли он девяносто девять в горах и не пойдёт ли искать заблудившуюся?

Як вы думаеце, калі б нейкі чалавек меў сто авечак, і адна з іх заблукала, ці, пакінуўшы дзевяноста дзевяць у гарах, ня пойдзе ён шукаць тую, што заблукала?

Як вам здаецца? Калі б у нейкага чалавека было сто авечак і заблудзілася адна зь іх; ці не пакіне ён дзевяноста дзевяцёх ў горах і ці ня пойдзе тую шукаць, што заблудзілася?

Як вам здаецца? Калі хто мае сто авечак і адна з іх згубіцца, ці ж не пакідае ён у гарах дзевяноста дзевяць і ці не ідзе шукаць тую, што заблукала?

«Як вам здаецца? Калі б у каго было сто авец, і адна зь іх заблудзіла, то ці не пакіне ён дзевяцьдзясят дзевяць у гарах і ці ня пойдзе шукаць заблуднае?

Як вам здаецца? Калі-б у каго было сто аве́ц, і адна з іх заблудзілася, то ці не пакіне ён дзевяцьдзесят дзе́вяць у гара́х і ці ня пойдзе шукаць заблудзіўшуюся?

Як вам здаецца? Калі б у нейкага чалавека было сто авечак і заблудзíлася адна з іх, то ці не пакіне ён дзевяноста дзевяцí ў гара́х і не пойдзе шукаць тую, што заблудзíлася?

Прыпавесць пра заблукалую авечку Як вы думаеце? Калі ў нейкага чалавека было сто авечак, і адна з іх заблукала, ці не пакіне ён дзевяноста дзевяць у гарах і не пойдзе шукаць тую, што заблукала?

Як вам здаецца? Калі нейкі чалавек меў сто авечак і адна з іх заблудзілася, ці не пакіне ён дзевяноста дзевяць у гарах і не пойдзе шукаць тую, што заблудзілася?

Як вам здаецца? Калі б у нікаторага чалавека было сто авечак і заблудзілася адна зь іх, то ці ня пакінуў бы ён у гарах дзявяноста дзевяць і ці ня пайшоў бы шукаць заблудзіўшуюся?

Як вам здаецца? Калі-б у каго было сто авец і адна з іх заблукалася, то ці не пакіне ён дзевяцьдзесят дзевяць у горах ды ня пойдзе шукаць тае, што адбілася?