Читай и изучай
Библия » От Иоанна 19:38
Пераклад праваслаўнай царквы
20 глава »
От Иоанна глава 19 стих 38

После сего Иосиф из Аримафеи — ученик Иисуса, но тайный из страха от Иудеев, — просил Пилата, чтобы снять тело Иисуса; и Пилат позволил. Он пошёл и снял тело Иисуса.

Пасьля гэтага Язэп з Арыматэі, які быў вучнем Ісуса, але патаемным дзеля страху перад Юдэямі, папрасіў Пілата, каб узяць цела Ісуса; і Пілат дазволіў. Тады ён прыйшоў і ўзяў цела Ісуса.

Пасьля гэтага Язэп з Арыматэі, вучань Ісуса, але тайны — ад страху перад Юдэямі, прасіў у Пілата, каб зьняць Цела Ісусава; і Пілат дазволіў. Той пайшоў і зьняў Цела Ісусава.

Пасля таго Язэп з Арыматэі, які быў вучнем Ісуса, але скрытым дзеля страху перад юдэямі, прасіў Пілата, каб узяць цела Ісуса; і Пілат дазволіў. Дык прыйшоў ён і ўзяў цела Ісуса.

А просьле гэтага Язэп із Арымафеі, што быў патайным вучанікам Ісусавым із боязьні Юдэяў, прасіў у Пілата ўзяць цела Ісусава; і дазволіў Пілат. Дык ён прышоў і ўзяў цела Ісусава.

Пасьля гэтага Язэп з Арыматэі (ён быў вучнем Ісуса, але тайным дзеля страху перад жыдамі) папрасіў Пілата зьняць цела Ісуса; і Пілат дазволіў. Дык пайшоў і зьняў це́ла Ісуса.

Пасля гэтага Іосіф з Арымафе́і, які быў вучнем Іісуса, але та́йным з-за стра́ху перад Іудзеямі, папрасíў Пілата, каб узяць це́ла Іісусава; і Пілат дазво́ліў; тады прыйшоў ён і ўзяў це́ла Іісусава.

Пасля гэтага Юзаф з Арыматэі, які быў вучнем Езуса, але тайна, з-за страху перад юдэямі, папрасіў Пілата, каб дазволіў забраць цела Езуса. І Пілат згадзіўся. Той пайшоў і забраў Яго цела.

А пасля гэтага Іосіф з Арымафеі — ён быў вучань Ісуса, але патаемны, бо баяўся іудзеяў, — папрасіў у Пілата дазволу, каб узяць Ісусава цела; і Пілат дазволіў. Тады той прыйшоў і ўзяў Яго цела.

І пасьля гэтага Язэп, што з Арыматэі, будучы вучнем Ісуса, але тайным з-за страху перад жыдамі, папрасіў Пілата, каб узяць Цела Ісусава; і Пілат дазволіў. Дык (ён) прыйшоў і ўзяў Цела Ісусава.