Библия » Откровение 1:9
Пераклад праваслаўнай царквы
Откровение глава 1 стих 9
Я, Иоанн, брат ваш и соучастник в скорби, и в царствии, и в терпении Иисуса Христа, был на острове, называемом Патмос, за слово Божие и за свидетельство Иисуса Христа.
Я, Ян, брат ваш і ўдзельнік у прыгнёце, і ў Валадарстве, і ў цярплівасьці Ісуса Хрыста, быў на востраве, называным Патмас, за слова Божае і за сьведчаньне Ісуса Хрыста.
Я Ян, брат ваш і супольнік у скрусе і ў валадарстве і ў цярпеньнях Ісуса Хрыста, быў на востраве, які называецца Патмос, за слова Божае і за сьведчаньне Ісуса Хрыста.
Я, Ян, брат ваш і сутрывалец у прыгнёце, і ў Валадарстве і ў вытрываласці Ісуса Хрыста, быў на востраве, які называецца Патмас, дзеля слова Божага і сведчанне Ісуса Хрыста.
Я Яан, брат ваш і сябра ў ватузе і ў гаспадарстве і ў цярплівосьці Ісуса, быў на абтоку, званым Патмос, дзеля Слова Божага і дзеля сьветчаньня Ісуса.
Я, Іаа́н, брат ваш і супо́льнік у го́ры, і ў ца́рстве, і ў цярплíвасці Іісуса Хрыста, быў на во́страве, які называ́ецца Па́тмас, за сло́ва Божае і за све́дчанне Іісуса Хрыста.
Бачанне Сына Чалавечага Я, Ян, брат ваш і саўдзельнік ва ўціску, у валадарстве і вытрываласці ў Езусе, быў на востраве, званым Патмас, дзеля слова Божага і дзеля сведчання пра Езуса.
Я, Іаан, ваш брат і супольнік у пакутах, і ў царстве, і вытрываласці ў Ісусе Хрысце, быў на востраве, які называецца Патмас, за слова Божае і сведчанне Ісуса Хрыста.
Я, Яан, і брат ваш, і супольнік у горы, і ў Валадарстве, і ў цярпеньні Ісуса Хрыста, быў на востраве, называным Па́тмас, за Слова Бога і за сьведчаньне Ісуса Хрыста.