Библия » От Иоанна 18:28
Пераклад Васіля Сёмухі
От Иоанна глава 18 стих 28
От Каиафы повели Иисуса в преторию. Было утро; и они не вошли в преторию, чтобы не оскверниться, но чтобы можно было есть пасху.
Тады вядуць Ісуса ад Каяфы ў прэторыю. Была раніца, і яны не ўвайшлі ў прэторыю, каб не занячысьціцца, але каб маглі есьці пасху.
Ад Каяфы павялі Ісуса ў прэторыю. Была раніца; і яны не ўвайшлі ў прэторыю, каб не апаганіцца, а каб можна было есьці пасху.
Затым павялі Ісуса ад Каяфы ў прэторыю. А было гэта нараніцы. І самі не ўвайшлі ў прэторыю, каб не спаганіцца, але каб маглі есці Пасху.
І вялі Ісуса ад Каяпы да ратушы, а гэта было рана нараніцы. І ня ўвыйшлі да ратушы, каб ня сплюгавіцца, і каб маглі есьці пасху.
Ад Кайяфы павялі Ісуса да прэторыі. Была раніца, і яны не ўвайшлі ў прэторыю, каб не занячысьціцца, ды каб можна было е́сьці пасху.
Тады вядуць Іісуса ад Каіа́фы ў прэто́рыю. Была́ раніца, і яны не ўвайшлі ў прэто́рыю, каб не апага́ніцца, але каб можна было́ есці пасху.
Езус перад Пілатам Ад Каяфы павялі Езуса ў прэторыю. Была раніца, і яны не ўвайшлі ў прэторыю, каб не апаганіцца і магчы з’есці Пасху.
І вось вядуць Ісуса ад Каіяфы ў прэторыю. Было ж вельмі рана, яны не ўвайшлі ў прэторыю, каб не апаганіцца, але каб можна было есці пасху.
Вяду́ць тады Ісуса ад Каяхвы да прэторыі. А была раніца, і яны ня ўвайшлí ў прэторыю, каб ня занячысьціцца, але каб (можна было) есьці пасху.