Библия » Евреям 9:28
Пераклад Васіля Сёмухі
Евреям глава 9 стих 28
так и Христос, однажды принеся Себя в жертву, чтобы подъять грехи многих, во второй раз явится не для очищения греха, а для ожидающих Его во спасение.
гэтак і Хрыстос, раз прынёсшы Сябе ў ахвяру, каб панесьці грахі многіх, другі раз бяз грэху будзе зьяўлены дзеля збаўленьня тым, якія чакаюць Яго.
так і Хрыстос: адзін раз прынёсшы Сябе ў ахвяру, каб пабраць грахі многіх, другі раз зьявіцца ня дзеля ачышчэньня грэху, а дзеля тых, што чакаюць Яго на збавеньне.
так і Хрыстос адзін раз быў ахвяраваны дзеля знішчэння грахоў многіх, а другі раз з’явіцца не дзеля граху да тых, што Яго чакаюць, на збаўленне.
Так і Хрысгос, аднойчы аброкшы Сябе за грахі шмат каго, другі раз бяз грэху зьявіцца тым, што чакаюць Яго да спасеньня.
гэтак і Хрыстос, раз прыне́сшы Сябе́ ў ахвяру, каб панясьці грахі многіх, другі раз бяз грэху зьявіцца тым, што чакаюць Яго, на збаўле́ньне.
так і Хрыстос, адзін раз прынёсшы Сябе ў ахвяру, каб узяць грахі многіх, другі раз з’я́віцца не для ачышчэння ад граху, а дзеля спасення тых, што чакаюць Яго.
так і Хрыстус, раз ахвяраваўшы сябе, каб панесці грахі многіх, другі раз не з прычыны граху, а дзеля збаўлення з’явіцца тым, хто чакае Яго.
так і Хрыстос, адзін раз будучы прынесены ў ахвяру, каб узнесці грахі многіх, другі раз з’явіцца не для ачышчэння граху, а для тых, хто чакае Яго для выратавання.
так і Хрыстос, адзін раз прынёсшы Сябе ў ахвяру для таго, каб зьняць грахі з многіх, у другі раз ужо бяз ахвяры за грахі зьявіцца тым, хто Яго чакае на збаўленьне.
гэтак і Хрыстус: раз прынёсшы сябе ў ахвяру, каб панесьці грахі многіх, другі раз без граху ўкажацца тым, што чакаюць яго для збаўлення.