Библия » Ездра 6:17
Пераклад Яна Станкевіча
Ездра глава 6 стих 17
И принесли при освящении сего дома Божия: сто волов, двести овнов, четыреста агнцев и двенадцать козлов в жертву за грех за всего Израиля, по числу колен Израилевых.
І ахвяравалі на асьвячэньне гэтага Дому Божага сто бычкоў, дзьвесьце бараноў, чатырыста ягнятаў і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх за ўсяго Ізраіля, паводле ліку каленаў Ізраіля.
І прынесьлі пры асьвячэньні гэтага дома Божага: сто валоў, дзьвесьце бараноў, чатырыста ягнят і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх за ўсяго Ізраіля, па колькасьці плямёнаў Ізраілевых.
І на асвячэнне гэтага дома Божага ахвяравалі сто бычкоў, дзвесце бараноў, чатырыста ягнят і дванаццаць казлоў за грэх усяго Ізраэля, па ліку дванаццаці пакаленняў Ізраэля.
І абраклі на пасьвячэньне гэтага дому Божага: сто цялят-бычкоў, дзьвесьце бараноў, чатырыста баранчыкаў, і на аброк за грэх за ўсяго Ізраеля двананцаць казлоў, подле ліку плямёнаў Ізраелявых.