Библия » От Марка 10:17
Пераклад Яна Станкевіча
От Марка глава 10 стих 17
Когда выходил Он в путь, подбежал некто, пал пред Ним на колени и спросил Его: Учитель благий! что мне делать, чтобы наследовать жизнь вечную?
І калі выходзіў у дарогу, нехта, падбегшы і ўпаўшы перад Ім на калені, спытаўся ў Яго: «Настаўнік добры! Што мне рабіць, каб успадкаеміць жыцьцё вечнае?»
Калі выходзіў Ён у дарогу, падбег нехта, упаў перад Ім на калені і спытаўся ў Яго: Настаўнік Добры! што мне рабіць, каб успадкаваць жыцьцё вечнае?
Калі Ён выходзіў у дарогу, прыбегшы, нехта ўпаў перад Ім на калені і пытаўся ў Яго: «Настаўнік добры, што маю рабіць, каб наследаваць жыццё вечнае?»
І, як выходзіў Ён у дарогу, падбег хтось, і, уклякшы перад Ім, папытаўся ў Яго: «Вучыцелю добры, што я маю рабіць, каб жыцьцё вечнае спала імне?»
І, калі выходзіў у дарогу, падбе́г не́хта, упаў перад Ім на кале́ні і спытаўся ў Яго: Настаўніку добры! што мне́ рабіць, каб унасьле́даваць жыцьцё ве́чнае?
І калі выходзіў Ён у дарогу, падбе́г нехта і, упаўшы на калені перад Ім, спытаўся ў Яго: Настаўнік Добры! што мне рабіць, каб унасле́даваць жыццё вечнае?
Багаты чалавек Калі Езус выходзіў у дарогу, падбег да Яго адзін чалавек, упаў перад Ім на калені і спытаўся ў Яго: «Настаўнік добры, што мне рабіць, каб унаследаваць жыццё вечнае?»
І, калі Ён выпраўляўся ў дарогу, падбег адзін і, упаўшы на калені перад Ім, пытаўся ў Яго: Добры Настаўніку, што зрабіць мне, каб атрымаць у спадчыну вечнае жыццё?
А калі выходзіў Ён у дарогу, падбег нехта, упаў перад Ім на калені і спытаўся ў Яго: Настаўніку добры! што мне рабіць, каб успадкава́ць жыцьцё вечнае?
А калі выйшаў у дарогу, нехта прыбегшы ды ўпаўшы перад ім на калені, пытаўся ў яго, Вучыцелю добры, што мне рабіць, каб здабыць жыцьцё вечнае?