Библия » От Матфея 6:16
Пераклад Сабілы і Малахава
От Матфея глава 6 стих 16
Также, когда поститесь, не будьте унылы, как лицемеры, ибо они принимают на себя мрачные лица, чтобы показаться людям постящимися. Истинно говорю вам, что они уже получают награду свою.
А калі посьціце, ня будзьце панурымі, быццам крывадушнікі; бо яны зьмяняюць абліччы свае, каб, посьцячыся, паказацца перад людзьмі. Сапраўды кажу вам, што яны ўжо атрымліваюць нагароду сваю.
І калі посьціце, ня будзьце заняпалыя, як крывадушнікі; бо яны памрочваюць абліччы свае, каб паказаць сябе людзям посьнікамі. Праўду кажу вам, што яны атрымліваюць узнагароду сваю.
Калі посціце, не будзьце сумныя, быццам крывадушнікі; бо яны твары свае выкрыўляюць, каб паказацца людзям, што посцяць. Сапраўды кажу вам: яны ўжо атрымалі сваю ўзнагароду.
І калі постуеце, ня будзьце, як двудушнікі, хмарныя, бо яны супяць від свой, каб паказацца перад людзьмі, што постуюць. Запраўды кажу вам, што яны ўжо маюць нагароду сваю.
Гэтак сама, калі посьціце, ня будзьце панурымі, быццам крывадушнікі; бо яны зьмяняюць сваё аблічча, каб паказацца перад людзьмі, што посьцяць. Запраўды́ кажу вам, што яны ўжо атрымо́ўваюць нагароду сваю.
І калі по́сціце, не будзьце пану́рымі, як крываду́шнікі; бо яны робяць змро́чным аблíчча сваё, каб паказаць лю́дзям, што по́сцяць. Праўду кажу вам, што яны ўжо атры́мліваюць узнагароду сваю.
Пост Калі посціце, не будзьце панурымі, як крывадушнікі. Бо яны закрываюць свае твары, каб людзі бачылі, што яны посцяць. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду.
А калі посціце, не рабіце, як крывадушнікі панурыя; бо яны напускаюць на сябе пануры погляд, каб паказаць людзям, што посцяць. Сапраўды кажу вам, што яны ўжо атрымліваюць сваю ўзнагароду.
Калі ж посьціце, ня будзьце, як крывадушнікі, панурымі. Бо яны азмрочваюць абліччы свае, каб быць заўважанымі людзьмі, што посьцяць. Праўду кажу вам, што (яны) ужо атрымоўваюць сваю поўную ўзнагароду.
А як посьціце, ня будзьце, як крывадушнікі, гмырлівыя, бо яны насупліваюць сваё аблічча, каб паказацца перад людзьмі, што посьцяць. Папраўдзі кажу вам, яны дасталі нагароду сваю.