Библия » От Луки 11:27
Пераклад Сабілы і Малахава
От Луки глава 11 стих 27
Когда же Он говорил это, одна женщина, возвысив голос из народа, сказала Ему: блаженно чрево, носившее Тебя, и сосцы, Тебя питавшие!
І сталася, калі Ён гаварыў гэтае, адна жанчына, азваўшыся з натоўпу, сказала Яму: «Шчасьлівае ўлоньне, якое насіла Цябе, і грудзі, якія кармілі Цябе!»
Калі ж Ён казаў гэта, адна жанчына, узвысіўшы голас зь людзей, сказала Яму: дабрашчаснае ўлоньне, якое насіла Цябе, і саскі, якія Цябе кармілі!
І сталася, калі Ён гэтак навучаў, адна жанчына з натоўпу, узвысіўшы голас, сказала Яму: «Шчаснае ўлонне, якое вынасіла Цябе, ды грудзі, якія выкармілі Цябе».
І сталася, як Ён гукаў гэта, што адна жонка з груду ўзьняла голас свой і сказала яму: «Дабраславёнае ўлоньне, што насіла Цябе, і пелькі, каторыя Ты ссаў».
І сталася, як Ён гаварыў гэтае, адна жанчына, азваўшыся з народу, сказала Яму: шчасьлівае нутро, насіўшае Цябе́, і грудзі, Цябе́ карміўшыя!
І ста́лася: калі Ён гаварыў гэта, адна жанчына з натоўпу, узвы́сіўшы голас, сказала Яму: блажэ́ннае ўлонне, якое насіла Цябе, і гру́дзі, якія Ты ссаў.
Сапраўды шчаслівыя Калі Ён прамаўляў да народу, адна жанчына з натоўпу ўзняла голас і сказала Яму: «Шчаслівае ўлонне, якое насіла Цябе, і грудзі, якія кармілі Цябе!»
І сталася: калі Ён казаў гэта, адна жанчына з натоўпу, узвысіўшы голас, сказала Яму: Шчаслівае ўлонне, якое вынасіла Цябе, і грудзі, якія Ты ссаў.
І сталася, калі Ён гэтае гаварыў, адна жанчына з натоўпу (узвысіўшы) голас, сказала Яму: шчасьлівае нутро, якое насіла Цябе і грудзі, якія ты ссаў.