Читай и изучай
Библия » Откровение 22:6
Пераклад Сабілы і Малахава
Откровение глава 22 стих 6

И сказал мне: сии слова верны и истинны; и Господь Бог святых пророков послал Ангела Своего показать рабам Своим то, чему надлежит быть вскоре.

І сказаў мне: «Словы гэтыя верныя і праўдзівыя. І Госпад, Бог сьвятых прарокаў, паслаў анёла Свайго паказаць слугам Сваім, што мусіць стацца неўзабаве.

І сказаў мне: гэтыя словы слушныя і праўдзівыя; і Гасподзь Бог сьвятых прарокаў паслаў анёла Свайго паказаць рабам Сваім тое, што мае быць неўзабаве.

І сказаў мне: «Словы гэтыя самыя верныя і праўдзівыя, і Госпад, Бог святых прарокаў, паслаў Свайго анёла, каб паказаць паслугачам Сваім, што павінна стацца неўзабаве.

І сказаў імне: «Гэтыя словы верныя а праўдзівыя; і Спадар Бог духоў прарокаў паслаў Ангіла Свайго паказаць слугам Сваім тое, што мае стацца неўзабаве.


І ён сказа́ў мне: гэтыя сло́вы — ва́ртыя ве́ры і íсцінныя; і Гасподзь, Бог святы́х праро́каў, пасла́ў А́нгела Свайго паказа́ць раба́м Сваім тое, што павíнна адбы́цца ў ху́ткім ча́се.

Час блізкі Анёл сказаў мне: «Гэтыя словы пэўныя і праўдзівыя, і Пан, Бог духаў прароцкіх, паслаў анёла свайго паказаць слугам сваім тое, што павінна адбыцца неўзабаве.

І ён сказаў мне: Гэтыя словы верныя і праўдзівыя, і Госпад, Бог духаў прарокаў, паслаў Свайго Анёла паказаць Сваім слугам, што павінна адбыцца неўзабаве.

І сказаў мне: словы гэтыя верныя і праўдзівыя; і Госпад, Бог сьвятых прарокаў паслаў Ангела Свайго паказаць рабам Сваім, што мае стацца ў хуткім часе.