Библия » Деяния 16:16
Пераклад Чарняўскага 2017
Деяния глава 16 стих 16
Случилось, что, когда мы шли в молитвенный дом, встретилась нам одна служанка, одержимая духом прорицательным, которая через прорицание доставляла большой доход господам своим.
Сталася ж, як ішлі мы на малітву, сустрэла нас нейкая служка, якая мела духа вешчага і, варожачы, вялікі заробак давала гаспадарам сваім.
Сталася так, што, калі мы ішлі ў малітоўны дом, сустрэлася нам адна служанка, апантаная духам вяшчунскім, якая вяшчунствам давала вялікі прыбытак гаспадарам сваім.
І сталася, што, калі мы ішлі на малітву, пераняла нас нейкая дзяўчына, якая мела духа варажбы, і прыносіла яна многа даходу сваім гаспадарам, праракуючы.
І прыгадзілася, як мы йшлі да месца малітвы, што стрэлася нам адна дзеўка, каторая мела духа вешчаваньня; яна давала гаспадаром сваім шмат прыбытку вешчаваньням.
Сталася-ж, як мы йшлі на малітву, сустрэла нас адна дзяўчына, якая ме́ла ве́шчага духа ды варажбой вялікі даход давала гаспадаром сваім.
Ста́лася, што, калі мы ішлі да ме́сца малітвы, сустрэ́ла нас адна служа́нка, якая ме́ла ду́ха вяшчу́нства і якая прыно́сіла гаспадара́м сваім вялікі прыбы́так прадказа́льніцтвам.
Арышт Паўла і Сілы Калі мы ішлі на малітву, нам сустрэлася адна служанка, якая мела духа прадбачання і прадказаннямі здабывала сваім гаспадарам вялікія сродкі.
І сталася: калі мы ішлі да месца малітвы, сустрэлася нам адна служанка, апантаная духам Піфана, якая вяшчунствам прыносіла вялікі прыбытак сваім гаспадарам.
Сталася ж як мы ішлі на малітву адна служанка, якая мела вешчага духа ды варажбой вялікі даход давала гаспадаром сваім, сустрэла нас.