Читай и изучай
Библия » От Матфея 13:36
Пераклад Л. Дзекуць-Малея
14 глава »
От Матфея глава 13 стих 36

Тогда Иисус, отпустив народ, вошёл в дом. И, приступив к Нему, ученики Его сказали: изъясни нам притчу о плевелах на поле.

Тады Ісус, пакінуўшы натоўпы, увайшоў у дом, і падыйшлі да Яго вучні Ягоныя, кажучы: «Растлумач нам прыповесьць пра кукаль на полі».

Тады Ісус, адпусьціўшы людзей, увайшоў у дом. І прыступіўшы да Яго, вучні Яго сказалі: растлумач нам прытчу пра куколь на полі.

Потым, адпусціўшы людзей, Ісус увайшоў у дом, і прыйшлі да Яго вучні Яго, кажучы: «Растлумач нам прыпавесць пра кукаль на раллі».

Тады, адаслаўшы груды, Ісус, увыйшоў у дом. І прыступілі да Яго вучанікі Ягоныя, кажучы: «Зьясьні нам прыпавесьць праз палявы кукель».

Тады Ісус, адпусьціўшы народ, увайшоў у дом. І прыступіліся да Яго вучні Яго і сказалі: растлумач нам прыповесьць аб ку́калі на полі.

Тады Іісус, адпусцíўшы народ, увайшоў у дом. і прыступілі да Яго вучні Яго, ка́жучы: растлума́ч нам прытчу пра пустазе́лле на полі.

Тлумачэнне прыпавесці пра каласоўнік Тады, адпусціўшы народ, увайшоў у дом. Падышлі да Яго вучні Яго і сказалі: «Растлумач нам прыпавесць пра каласоўнік на полі».

Тады, адпусціўшы натоўпы, Ісус увайшоў у дом; і падышлі да Яго вучні Яго, кажучы: Растлумач нам прыпавесць пра куколь на полі.

Тады, адпусьціўшы народ, Ісус увайшоў у дом. І прыступіліся да Яго вучні Ягоныя, кажучы: растлумач нам прыповесьць пра куко́ль на полі.

Тады, адправіўшы народ, увайшоў у дом. І прыступілі да яго вучні ягоныя, кажучы: Раз’ясьні нам прыповесьць аб кукалі на полі.