Читай и изучай
Библия » От Иоанна 21:15
New King James Version
От Иоанна глава 21 стих 15

Когда же они обедали, Иисус говорит Симону Петру: Симон Ионин! любишь ли ты Меня больше, нежели они? Пётр говорит Ему: так, Господи! Ты знаешь, что я люблю Тебя. Иисус говорит ему: паси агнцев Моих.

Калі ж яны абедалі, Ісус кажа Сымону Пятру: «Сымон Ёнін, ці любіш ты Мяне больш, чым гэтыя?» Той кажа Яму: «Так, Госпадзе! Ты ведаеш, што я сябрую з Табою». Ён кажа яму: «Даглядай ягнятак Маіх».

І калі яны абедалі, Ісус кажа Сымону Пятру: Сымоне Ёнін! ці любіш ты Мяне больш, чым яны? Пётр кажа Яму: так, Госпадзе! Ты ведаеш, што я люблю Цябе. Ісус кажа яму: пасьві ягняты Мае.

Дык калі яны наеліся, кажа Ісус Сімону Пётры: «Сімоне Ёнаў, ці любіш Мяне больш за гэтых?» Кажа Яму: «Так, Госпадзе, Ты ведаеш, што я люблю Цябе». Кажа яму Ісус: «Пасі ягнятак Маіх».

А як яны пасьнедалі, кажа Сымону Пётру Ісус: «Сымоне Ёнёнку, ці мілуеш ты Мяне балей, чымся гэтыя?» Кажа Яму: «Але, Спадару, Ты ведаеш, што я люблю Цябе». Кажа яму: «Пасі ягняты Мае».

Калі-ж яны абе́далі, Ісус кажа Сымону Пятру: Сымон Іонін, ці любіш ты Мяне́ больш, чым яны? Пётр кажа Яму: так, Госпадзе! Ты ве́даеш, што я люблю Цябе́. Ісус кажа яму: пасі аве́чкі Мае́.

Калі ж яны пасне́далі, кажа Сíману Пятру Іісус: Сíмане Іонаў, ці лю́біш ты Мяне больш, чым яны? Той кажа Яму: так, Госпадзі! Ты ве́даеш, што я люблю́ Цябе. Іісус кажа яму: пасі ягнят Маіх.

Даручэнне Пятру пастырскай улады Калі ж яны паснедалі, Езус кажа Сымону Пятру: «Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне больш, чым яны?» Той адказаў Яму: «Так, Пане, Ты ведаеш, што я люблю Цябе». Езус кажа яму: «Пасі ягнят Маіх».

Калі ж яны паснедалі, Ісус кажа Сіману Пятру: Сімане, сыне Іаанаў, ці любіш ты Мяне больш, чым яны? — Той кажа Яму: Так, Госпадзе, Ты ведаеш, што я люблю Цябе. — Ісус кажа Яму: Пасі Маіх ягнятак.

Калі ж яны пасьнедалі, Ісус кажа Сымону Пётру: Сымон Ёнін, (ці) любіш ты Мяне больш, чым яны? (Пётра) кажа Яму: так, Госпадзе! Ты ведаеш, што я люблю Цябе. (Ісус) кажа яму: пасі ягняты Мае.