Библия » Деяния 20:7
Открытый перевод
Деяния глава 20 стих 7
В первый же день недели, когда ученики собрались для преломления хлеба, Павел, намереваясь отправиться в следующий день, беседовал с ними и продолжил слово до полуночи.
А ў першы дзень пасьля суботы, калі вучні сабраліся пераламіць хлеб, Павал вёў гутарку з імі, маючы на заўтра выйсьці, і зацягнуў слова да паўночы.
У першы ж дзень тыдня, калі вучні сабраліся на ламаньне хлеба, Павал, намерыўшыся выправіцца на другі дзень, гутарыў зь імі і прадоўжыў слова да поўначы.
У першы дзень пасля суботы, калі сабраліся вучні на ламанне хлеба, Паўла, які назаўтра меў выбрацца ў дарогу, гутарыў з імі ды зацягнуў прамову да поўначы.
Першага ж дня тыдня, як мы былі зьбершыся ламіць хлеб, Паўла мовіў да іх, манючыся назаўтрае адыйсьці, і працягнуў размову да поўначы.
У пе́ршы-ж дзе́нь тыдня, калі вучні сабраліся на ламаньне хле́ба, Паўла, манючыся назаўтрае выйсьці, вёў з імі гутарку й зацягнуў яе́ ажно да паўночы.
У першы ж дзень ты́дня, калі вучні сабра́ліся для пераламле́ння хле́ба, Павел, ма́ючы наме́р вы́правіцца на насту́пны дзень, гу́тарыў з імі і працягваў размаўляць да по́ўначы.
У Траадзе. Уваскрашэнне Эўтыха У першы дзень пасля шабату, калі мы сабраліся на ламанне хлеба, Павел прамовіў да іх, бо збіраўся зранку адысці, і зацягнуў сваю прамову да поўначы.
І ў першы дзень тыдня, калі мы сабраліся, дзеля пераламлення хлеба, Павел гутарыў з імі, збіраючыся на другі дзень выправіцца ў дарогу, і працягваў сваё слова да поўначы.
У першы ж дзень тыдня, калі вучні сабра́ліся на ламаньне хлеба, Паўла гутарыў зь імі. Манючыся назаўтрае адправіцца, (ён) доўжыў слова да паўночы.