Читай и изучай
Библия » Иакова 4:4
Слово Жизни
5 глава »
Иакова глава 4 стих 4

Прелюбодеи и прелюбодейцы! не знаете ли, что дружба с миром есть вражда против Бога? Итак, кто хочет быть другом миру, тот становится врагом Богу.

Чужаложнікі і чужаложніцы! Ці вы ня ведаеце, што сяброўства са сьветам ёсьць варожасьць супраць Бога? Дык хто хоча быць сябрам сьвету, той робіцца ворагам Богу.

Пералюбнікі і пералюбніцы! ці ж ня ведаеце, што дружба са сьветам ёсьць варожасьць супраць Бога! Дык вось, хто хоча быць сябрам сьвету, той робіцца ворагам Богу.

Чужаложнікі, ці вы не ведаеце, што сяброўства з гэтым светам ёсць варожасць Богу? Дык хто хацеў бы стацца прыяцелем гэтага веку, той робіцца ворагам Бога.

Чужаложнікі а чужаложніцы! ці ня ведаеце, што прыязьньства ізь сьветам ё непрыязьньства з Богам? Дык, хто хацеў бы быць прыяцелям сьвету, стаецца непрыяцелям Богу.

Бясчэсныя й бясчэсьніцы! Ці ня ве́даеце, што дружба са сьве́там ёсьць варожасьць да Бога? Дык, хто хоча быць другам сьве́ту, той робіцца ворагам Богу.

Пралюбадзе́і і пралюбадзе́йкі! хіба́ не ве́даеце вы, што дружба са светам ёсць варо́жасць су́праць Бога́ Дык вось, хто хоча быць дру́гам свету, той стано́віцца во́рагам Богу.

Чужаложнікі, ці не ведаеце, што сяброўства з гэтым светам — гэта варожасць з Богам? Таму калі нехта хоча быць сябрам свету, ён становіцца ворагам Бога.

Чужаложнікі і чужаложніцы, хіба не ведаеце, што дружба са светам — гэта варажнеча з Богам? Дык хто захоча быць другам свету, той робіцца ворагам Бога.

Чужаложцы і чужаложніцы! Ці ня ведаеце, што дружба са сьветам ёсьць варожасьць да Бога? Дык хто захацеў бы быць другам сьвету, той робіцца супраціўнікам Богу.

Блудадзейнікі, няўжо ня ведаеце, што прыязьнь гэтага сьвету ёсьць варожая Богу? Хто вось-жа хацеўбы прыязьніцца з гэтым сьветам, стаецца ворагам Бога.*