Библия » От Марка 12:1
Schlachter Bibel 1951
От Марка глава 12 стих 1
И начал говорить им притчами: некоторый человек насадил виноградник и обнёс оградою, и выкопал точило, и построил башню, и, отдав его виноградарям, отлучился.
І пачаў гаварыць да іх у прыповесьцях: «Адзін чалавек пасадзіў вінаграднік, і абгарадзіў яго плотам, і выкапаў вінатоку, і збудаваў вежу, і здаў яго вінаградарам, і выехаў.
І пачаў гаварыць ім прытчамі: нейкі чалавек насадзіў вінаграднік, і абгарадзіў мурам, і выкапаў чавільню, і збудаваў вежу, і, аддаўшы яго вінаградарам, адлучыўся.
І пачаў Ісус прамаўляць да іх у прыпавесцях: «Чалавек заснаваў вінаграднік, і загарадзіў яго плотам, і выкапаў выціскальню, і пабудаваў вежу, і наняў вінаградараў, і аддаліўся.
І пачаў гукаць ім прыпавесьцьмі: «Якісь чалавек засадзіў вінішча, і агарадзіў яго агарожаю, і выкапаў таўчэльню, і пастанавіў вежу, і аддаў яго ў ранду вінаром, і ад’ехаў.
І пачаў гаварыць да іх прыпо́весьцямі: чалаве́к насадзіў вінаграднік, абгарадзіў яго і вы́капаў сток, ды пабудаваў ве́жу і аддаў вінагра́дарам, ды пае́хаў.
І пачаў гаварыць ім прытчамі: пасадзíў чалавек вінаграднік і абнёс агаро́джаю, і вы́капаў выціска́льню, і збудаваў ве́жу, і аддаў яго вінагра́дарам, і адлучы́ўся.
Прыпавесць пра ліхіх вінаградараў І пачаў Езус гаварыць да іх у прыпавесцях: «Адзін чалавек пасадзіў вінаграднік, абнёс яго агароджай, выкапаў сток пад давілам, пабудаваў вежу ды, аддаўшы яго вінаградарам, паехаў.
І пачаў Ён казаць ім у прыпавесцях: Пасадзіў чалавек вінаграднік і абнёс агароджаю, і выкапаў выцікальню, і пабудаваў вежу, і здаў яго вінаградарам, і выехаў.
І пачаў гаварыць да іх у прыпавесьцях: чалавек насадзіў вінаграднік і абгарадзіў яго і выкапаў таўчэльню і пабудаваў вежу, і даручыў яго вінаградарам, і адлучыўся ў другую краіну.
І пачаў гаварыць ім у прыповесцях: Чалавек засадзіў вінаграднік, абгарадзіў плотам і выкапаў вінатоку ды збудаваў вежу й, аддаўшы яго ў арэнду земляробам, выехаў.