Читай и изучай
Библия » 4 Царств 7:2
Синодальный перевод
8 глава »
4 Царств глава 7 стих 2

И отвечал сановник, на руку которого царь опирался, человеку Божию, и сказал: если бы Господь и открыл окна на небе, и тогда может ли это быть? И сказал тот: вот, увидишь глазами твоими, но есть этого не будешь.

І адказаў збраяносец, на руку якога абапіраўся валадар, і сказаў чалавеку Божаму: «Хоць бы нават ГОСПАД зрабіў вокны ў небе, ня можа стацца слова гэтае». І Элісэй сказаў: «Вось, ты ўбачыш вачыма сваімі, але есьці гэтага ня будзеш!»

І адказваў саноўнік, на руку якога апіраўся цар, чалавеку Божаму, і сказаў: калі б Гасподзь і адчыніў вокны на небе, дык і тады ці можа гэта быць? І сказаў той: вось убачыш сваімі вачыма, але есьці гэтага ня будзеш.

У адказ на гэта правадыр, на плячо якога абапіраўся цар, сказаў чалавеку Божаму: «Хоць бы Госпад зрабіў нават вокны ў нябёсах, ніколі не можа стацца тое, што ты гаворыш». Ён адказаў: «Ты ўбачыш сваімі вачамі, і не будзеш гэтага есці!»

І адказаў каралеўскі ахвіцэр, на каторага руку кароль апіраўся, чалавеку Божаму, і сказаў: «Вось, калі б СПАДАР і зрабіў адтуліны на небе, і тады ці можа гэта быць?» І сказаў тый: «Вось, абачыш ачыма сваімі, але з гэтага ня будзеш есьці».