Библия » От Матфея 15:22
Переклад Огієнка
От Матфея глава 15 стих 22
И вот, женщина Хананеянка, выйдя из тех мест, кричала Ему: помилуй меня, Господи, сын Давидов, дочь моя жестоко беснуется.
І вось жанчына Хананейская, выйшаўшы з тых ваколіцаў, крычала Яму, кажучы: «Зьлітуйся нада мною, Госпадзе, Сыне Давідаў! Дачка мая цяжка апанаваная дэманам!»
І вось, жанчына Хананэянка, выйшаўшы з тых мясьцін, закрычала Яму: памілуй мяне, Госпадзе, Сыне Давідаў, дачку маю цяжка мучыць дэман.
І вось, жанчына хананейка, выйшаўшы з тых мясцін, крычала Ісусу, кажучы: «Злітуйся нада мной, Госпадзе, Сыне Давіда! Дачка мая моцна ад дэмана пакутуе».
І вось, жонка Канаанянка, вышаўшы з тых месцаў, крыкнула, сказаўшы: «Зьмілуйся над імною, Спадару, сыну Давідаў! нячысьцік вельмі замеў дачку маю».
І вось жанчына хананэйская, вы́йшаўшы з тых ваколіц, крычэла Яму, кажучы: зьмілуйся нада мною, Госпадзе, сын Давідаў! дачку́ маю цяжка мучыць нячысты!
І вось, жанчына Ханане́янка, выйшаўшы з тых мясцін, закрычала Яму: памілуй мяне, Госпадзі, Сыне Давідаў, дачка́ мая ця́жка паку́туе ад дэмана.
І вось, жанчына канаанская, выйшаўшы з тых ваколіц, крычала Яму: «Змілуйся нада мною, Пане, Сыне Давіда! Цяжка апанаваная злым духам дачка мая».
І вось, жанчына — хананеянка, выйшаўшы з тых ваколіц, крычала Яму, кажучы: Злітуйся нада мною, Госпадзе, Сыне Давідаў! Маю дачку цяжка мучыць дэман.
І вось жанчына хананэйская, прыйшоўшая з тых ваколіц закрычала Яму, кажучы: зьлітуйся нада мною, Госпадзе, Сын Давіда! Дачку маю жорстка мучыць дэман.
І вось жанчына Хананэйка, што йшла з тых ваколіц, крычма яго маліла: Зжалься нада мною, Усеспадару, Сыне Давіда, дачку маю цяжка мучыць нячысты: