Читай и изучай
Библия » Неемия 5:13
Українська Біблія. Турконяк
6 глава »
Неемия глава 5 стих 13

И вытряхнул я одежду мою и сказал: так пусть вытряхнет Бог всякого человека, который не сдержит слова сего, из дома его и из имения его, и так да будет у него вытрясено и пусто! И сказало всё собрание: аминь. И прославили Бога; и народ выполнил слово сие.

Таксама заўлоньне сваё я вытрас і сказаў: «Гэтак няхай вытрасе Бог кожнага чалавека, які ня будзе стаяць пры слове гэтым, з дому ягонага і з таго, што належыць яму, і гэтак няхай ён будзе вытрасены і пусты!» І сказала ўся царква: «Амэн!», і ўславілі ГОСПАДА. І зрабіў народ паводле слова гэтага.

І вытрас я вопратку маю і сказаў: так няхай вытрасе Бог кожнага чалавека, які ня стрымае слова гэтага, з дома ягонага і з маёнтка ягонага, і так хай будзе ў яго вытрасена і пуста! І сказаў увесь сход: амін. І праславілі Бога; і народ стрымаў слова гэтае.

Акрамя таго, вытрас я адзенне сваё і сказаў: «Так хай Бог вытрасе кожнага чалавека з дома яго і з працы яго, калі ён не стрымае гэтага абяцання; так хай ён будзе вытрасены і хай будзе ён пусты». І ўвесь сход сказаў: «Амін!» Ды ўславілі Бога. І ўчыніў народ так, як было сказана.

Таксама заўлоньне свае вытрусіў і сказаў: «Гэтак вытрусе Бог кажнага чалавека, каторы не дастое пры слове гэтым, з дому ягонага а гарапашнасьці ягонае, і гэтак хай будзе ў яго вытрушана й пуста!» І сказала ўся грамада: «Амін!» і ўславілі Бога. І зрабіў люд подле слова гэтага.