Библия » От Марка 10:46
Українська Біблія. Турконяк
От Марка глава 10 стих 46
Приходят в Иерихон. И когда выходил Он из Иерихона с учениками Своими и множеством народа, Вартимей, сын Тимеев, слепой сидел у дороги, прося милостыни.
І прыходзяць у Ерыхон. І калі Ён выходзіў з Ерыхону з вучнямі Сваімі і вялікім натоўпам, сьляпы Бартымей, сын Тымея, сядзеў пры дарозе, жабруючы.
Прыходзяць у Ерыхон. І калі выходзіў Ён зь Ерыхона з вучнямі Сваімі і мноствам людзей, Варцімей, сын Цімееў, сьляпы сядзеў пры дарозе, жабруючы.
І прыходзяць у Ерыхон. І калі Ён выходзіў з Ерыхона разам з вучнямі Сваімі і вялікім натоўпам, сляпы Бартымей, сын Тымея, сядзеў пры дарозе і жабраваў.
І прышлі да Ерыхону. А як Ён выходзіў зь Ерыхону з вучанікамі Сваімі а з ладным грудам, нявісны Вартымей Тымяёнак сядзеў ля гасьцінцу, просячы.
І прыходзяць у Ерыхон. І, калі Ён выходзіў з Ерыхону з вучнямі Сваімі і множствам народу, сьляпы́ Варціме́й, сын Ціме́яў, сядзе́ў ля дарогі, жабру́ючы.
І прыходзяць у Іерыхо́н. І калі выходзіў Ён з Іерыхо́на з вучнямі Сваімі і мноствам народу, сын Ціме́еў, Варціме́й сляпы, сядзеў пры дарозе, жабру́ючы.
Аздараўленне сляпога ля Ерыхона І прыйшлі яны ў Ерыхон. А калі Езус выходзіў з Ерыхона са сваімі вучнямі і з вялікім натоўпам, Бартымэй, сын Тымэя, сляпы жабрак, сядзеў каля дарогі.
І прыходзяць яны ў Іерусалім. І калі выходзіў Ён з Іерыхона са Сваімі вучнямі і вялізным натоўпам, пры дарозе сядзеў Тымееў сын, Вартымей, сляпы папрасімец,
І прыходзяць у Ярыхон. А пры выходзе зь Ярыхону Ягоным і вучняў Ягоных і мноства народу (натыкаюцца што) каля дарогі сядзеў жабруючы сьляпы Варцімей, сын Цімея.
І прыйшлі ў Ерыхон. А калі ён выйходзіў з Ерыхону і ягоныя вучні ды вялікая грамада, сядзеў пры дарозе жабруючы сьляпы Бартымей, сын Тымея.