Библия » Пераклад Анатоля Клышкi
Римлянам 5 глава
1 Дык, будучы апраўданыя вераю, мы маем мір з Богам праз нашага Госпада Ісуса Хрыста,
2 праз Якога мы і атрымалі вераю доступ да гэтай ласкі, у якой стаім і ганарымся надзеяй славы Божай.
3 І не толькі ёю, але і ганарымся пакутамі, ведаючы, што пакута выпрацоўвае вытрываласць,
4 а вытрываласць — выпрабаванасць, а выпрабаванасць — надзею.
5 Надзея ж не ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў нашы сэрцы Святым Духам, Які дадзены нам.
6 Бо Хрыстос, калі мы былі яшчэ слабыя, у вызначаны час памёр за бязбожных.
7 Таму што бадай хто-небудзь памрэ за праведніка, хутчэй хто за добрага чалавека і адважыцца памерці.
8 Але Бог Сваю любоў да нас паказвае тым, што, калі мы яшчэ былі грэшнікамі, Хрыстос памёр за нас.
9 Дык тым болей апраўданыя цяпер Яго крывёю, мы будзем праз Яго выратаваны ад гневу.
10 Бо калі, быўшы ворагамі, мы былі прыміраны з Богам праз смерць Яго Сына, — тым больш, прыміраныя, мы будзем выратаваныя ў Яго жыцці;
11 і не толькі — але і ганарымся ў Богу праз нашага Госпада Ісуса Хрыста, праз Якога мы цяпер атрымалі прымірэнне.
12 Таму як праз аднаго чалавека ўвайшоў у свет грэх, а праз грэх — смерць і гэтак смерць перайшла на ўсіх людзей з-за таго, што ўсе саграшылі,
13 бо і да закона грэх быў на свеце, але грэх не залічваецца, калі няма закона.
14 Але смерць уладарыла ад Адама да Маісея і над тымі, хто не саграшыў, падобна правіне Адама, які ёсць правобраз будучыні.
15 Але не так, як злачынства, — дар ласкі; бо калі злачынствам аднаго многія памерлі, то тым больш ласка Божая і дар у ласцы аднаго Чалавека Ісуса Хрыста шчодра з’явіўся для многіх.
16 І не як праз аднаго грэшніка — дар, бо суд за адно злачынства — на асуджэнне, а дар ласкі — ад многіх злачынстваў апраўданне.
17 Бо калі злачынствам аднаго смерць заўладарыла праз гэтага аднаго, тым больш тыя, хто атрымлівае шчадроты ласкі і дар праведнасці, будуць панаваць у жыцці праз Аднаго, Ісуса Хрыста.
18 Дык як праз адно злачынства — асуджэнне ўсім людзям, так і праз адну праведнасць — апраўданне жыцця ўсім людзям.
19 Бо як праз непаслушэнства аднаго чалавека зрабіліся многія грэшнымі, так і праз паслушэнства Аднаго праведнымі стануць многія.
20 Закон жа прыйшоў пазней, каб відавочней адкрылася грахоўнасць злачынстваў: а дзепамножыўся грэх, празмерна з’явілася ласка,
21 каб як грэх уладарыў у смерці, так і ласка заўладарыла праз праведнасць для вечнага жыцця праз Ісуса Хрыста, нашага Госпада.
Римлянам 5 глава в переводах