Читай и изучай

Библия » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Римлянам 5 глава

1 Дык, апраўдаўшыся ве́раю, мы маем мір з Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,
2 праз Якога й дасталі мы ве́раю доступ да тае́ ласкі, у якой стаімо́ і хвалімся надзе́яй славы Божай.
3 Дый не адным тым, але хвалімся й горам, ве́даючы, што гора робіць цярплівасьць,
4 цярплівасьць жа дасьве́дчаньне, дасьве́дчаньне надзе́ю,
5 а надзе́я ня ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў сэрны нашыя Духам сьвятым, які нам да́ны.
6 Бо Хрыстос, калі мы былі яшчэ слабымі, у азначаны час памёр за бязбожных.
7 Бо ці-ж памрэ хто за праведнага? Хіба за дабрачынцу мо хто й наважыцца паме́рці.
8 Але Бог Сваю любоў да нас даводзіць тым, што Хрыстос памёр за нас, калі мы былі яшчэ грэшнікамі,
9 дык тым бале́й цяпе́р, калі мы апраўданы Крывёю Яго, збаўлены будзем праз Яго ад гневу.
10 Бо, калі, будучы ворагамі, мы пагадзіліся з Богам праз сьме́рць Сына Яго, дык шмат бале́й, пагадзіўшыся, уратуемся ў жыцьці Ягоным.
11 Дый не адно гэтае, але й хвалімся Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз Якога мы атрымалі сягоньня прымірэньне.
12 Дзеля гэтага, як праз аднаго чалаве́ка ўвайшоў у сьве́т грэх і праз грэх — сьме́рць, гэтак і сьме́рць перайшла праз усіх людзе́й, бо ў ім усе́ саграшылі.
13 Бо і да закону грэх быў на сьве́це; але грэх не залічаецца, калі няма закону.
14 Аднак, сьме́рць панавала ад Адама да Майсе́я і над тымі, што́ не саграшылі падобна праступку Адама, які ёсьць узор будучага.
15 Але ня гэтак, як праступак, і дар з ласкі. Бо, калі цераз праступак аднаго паме́рлі многія, дык шмат бале́й ласка Божая, ды з ласкі аднаго чалаве́ка, Ісуса Хрыста, хватае для многіх.
16 І дар не́ як за аднаго саграшыўшага; бо суд за адзін праступак на асуджэньне, а з ласкі — на апраўданьне ад многіх.
17 Бо калі ад праступку аднаго сьме́рць запанавала праз аднаго, дык шмат бале́й прымаючыя церазме́рнасьць ласкі і дар праведнасьці панаваць будуць у жыцьці праз аднаго Ісуса Хрыста.
18 Дык вось, як цераз праступак аднаго ўсім людзям асуджэньне, гэтак цераз праведнасьць аднаго ўсім людзям апраўданьне на жыцьцё.
19 Бо, як непаслухмянасьцяй аднаго чалаве́ка многія зрабіліся грэшнымі, так і паслухмянасьцяй аднаго многія зробяцца праведнымі.
20 Закон жа прыйшоў пасьля і такім чынам памно́жыўся праступак. А калі памножыўся грэх, церазме́рна памножылася ласка,
21 каб, як грэх панаваў у сьме́рці, так і ласка запанавала праз праведнасьць на жыцьцё ве́чнае, праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага.

Римлянам 5 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.