Читай и изучай

Библия » Пераклад Анатоля Клышкi

2 Коринфянам 6 глава

1 І, працуючы разам з Ім, мы таксама просім вас прыняць не марна ласку Божую.
2 Бо Ён кажа: «У прыемны час Я пачуў цябе, і ў дзень выратавання Я дапамог табе». Вось цяпер прыдатны час, вось цяпер дзень выратавання.
3 Мы не даём ніякага ні ў чым спатыкання, каб не глумілася служэнне,
4 але ва ўсім мы рэкамендуем сябе, як Божых служак: у вялікай вытрываласці ў горы, у нястачы, ва ўціску,
5 пад ударамі, у турмах, у беспарадках, у працы, у недасыпанні, у пастах,
6 у чысціні, у мудрасці, у доўгацярплівасці, у дабрыні, у Святым Духу, у некрывадушнай любові,
7 у слове праўды, у сіле Божай, са зброяй праведнасці ў правай і левай руцэ,
8 у пашане і знявазе, у знеслаўленні і ў добрай славе; як ашуканцы, але мы праўдзівыя;
9 як невядомыя, хоць усім вядомыя; як пры смерці, вось мы жывём; нас караюць, а мы не паміраем;
10 як засмучаныя, а мы заўсёды радуемся; як убогія, а многіх узбагачаем; як тыя, што нічога не маюць, але ўсім валодаем.
11 Вусны нашы адкрытыя для вас, карынфяне; сэрца наша расшырылася.
12 Вам не цесна ў нас, але ўнутры вас вам цесна.
13 Адплаціце тым жа — кажу як дзецям: расшырцеся і вы.
14 Не ўпрагайцеся ў чужое ярмо з бязвернымі. Бо якое саўдзельніцтва ў праведнасці з беззаконнем? Ці што супольнага ў святла з цемрай?
15 І якая згода між Хрыстом і Веліярам? Ці якую долю мае верны з няверным?
16 І якая супольнасць у храма Божага з ідаламі? Бо мы храм жывога Бога, як і сказаў Бог: «Пасялюся ў іх і буду хадзіць між іх, і буду іх Богам, і яны будуць Маім народам».
17 Таму «выйдзіце з іх асяроддзя і аддзяліцеся, — кажа Госпад, — і не дакранайцеся да нячыстага; і Я прыму вас»;
18 «і буду вам Бацькам, і вы будзеце Мне сынамі і дочкамі, — кажа Госпад Усемагутны».

2 Коринфянам 6 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.