Читай и изучай

Библия » Пераклад Анатоля Клышкi

Колоссянам 1 глава

1 Павел, з волі Божай Апостал Хрыста Ісуса, і Цімафей, брат, —
2 святым і верным у Хрысце [Ісусе] братам, што ў Калосах: ласка вам і мір ад Бога, нашага Бацькі, [і Госпада Ісуса Хрыста].
3 Дзякуем Богу і Бацьку Госпада нашага Ісуса Хрыста, заўсёды молячыся аб вас,
4 пачуўшы пра вашую веру ў Хрыста Ісуса і пра любоў, якую вы маеце да ўсіх святых
5 праз надзею, падрыхтаваную вам на нябёсах, аб якой вы чулі раней у слове праўды дабравесця,
6 якое дайшло да вас; як і ва ўсім свеце, яно жыве, прыносячы плод і ўзрастаючы, як і ў вас з таго дня, як вы пачулі і пазналі ласку Божую ў праўдзе,
7 як навучыліся ад Эпафраса, нашага ўлюбёнага супрацоўніка, які ёсць верны слуга Хрыста для вас;
8 які і паведаміў нам пра вашу любоў у Духу.
9 Таму і мы з таго дня, як пачулі пра гэта, не перастаём маліцца за вас і прасіць, каб вы напоўніліся пазнаннем Яго волі ва ўсёй мудрасці і духоўным разуменні,
10 каб пражыць годна Госпада, ва ўсім дагаджаючы Яму, прыносячы плод у кожнай добрай справе і ўзрастаючы ў пазнанні Бога,
11 узмацняючыся ўсёю сілай праз магутнасць Яго славы для ўсялякай стойкасці і доўгацярплівасці з радасцю,
12 дзякуючы [Богу і] Бацьку, што зрабіў нас здольнымі ўдзельнічаць у долі святых у святле;
13 Які выбавіў нас ад улады цемры і перанёс у царства Сына Сваёй любові,
14 у Якім мы маем выкуп [праз Яго кроў], дараванне грахоў;
15 Які ёсць вобраз нябачнага Бога, Першародны кожнага стварэння;
16 таму што ў Ім былостворана ўсё: на нябёсах і на зямлі, бачнае і нябачнае: ці троны, ці панаванні, ці начальствы, ці ўлады — усё праз Яго і дзеля Яго створана;
17 і Ён ёсць перад усім, і ўсё існуе ў Ім,
18 і Ён ёсць Галава Цела — царквы; Ён пачатак, Першародны з мёртвых, каб ва ўсім Ён меў першынство,
19 таму што было патрэбна Богу, каб у Ім пасялілася ўся паўната
20 і каб праз Яго прымірыць з Сабою ўсё, усталяваўшы мір Крывёю Яго крыжа — праз Яго — як тое, што на зямлі, так і тое, што ў нябёсах.
21 І вас, што былі некалі адчужанымі і ворагамі ў розуме з-за ліхіх учынкаў,
22 Ён цяпер прымірыў у чалавечым Яго целе праз смерць, каб паставіць вас святымі, беззаганнымі і бездакорнымі перад Сабою,
23 калі ж вы сапраўды застаяцеся ў веры цвёрда і непарушна і не адступаеце ад надзеі дабравесця, якое вы чулі, якое было абвешчана ўсялякаму стварэнню пад небам, слугою якога зрабіўся я, Павел.
24 Цяпер я радуюся ў [маіх] пакутах за вас і дапаўняю нястачу скрухаў Хрыстовых у маім целе за Яго Цела, якое ёсць Царква,
25 слугою якой я зрабіўся паводле домакіравання Божага, дадзенага мне для вас, каб завяршыць слова Божае,
26 таямніцу, схаваную ад вякоў і пакаленняў; а цяпер адкрытую Яго святым,
27 якім Бог захацеў адкрыць, якое ёсць багацце славы гэтай таямніцы сярод язычнікаў, якая ёсць Хрыстос у вас — надзея славы;
28 Якога мыабвяшчаем, настаўляючы на розум кожнага чалавекаі навучаючы кожнага чалавека ва ўсёй мудрасці, каб прадставіць кожнага чалавека дасканалым у Хрысце [Ісусе],
29 дзеля таго я і працую, змагаючыся Яго сілаю, якая магутна дзейнічае ўва мне.

Колоссянам 1 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.