Библия » Пераклад Антонія Бокуна
1 Паралипоменон 2 глава
1 Гэта сыны Ізраіля: Рубэн, Сымон, Левій, Юда, Ісахар, Завулён,
2 Дан, Язэп, Бэн’ямін, Нэфталі, Гад і Асэр.
3 Сыны Юды: Ер, Анан і Шэля — тры нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуа, Ханаанянкі. І быў Ер, першародны Юды, ліхі ў вачах ГОСПАДА, і Ён усьмерціў яго.
4 А Тамар, нявестка ягоная, нарадзіла яму Пэрэса і Зараха. Усіх сыноў у Юды было пяць.
5 Сыны Пэрэса: Хецрон і Хамуль.
6 Сыны Зараха: Зімры, Этан, Гэман, Хальколь і Дара; усіх іх пяцёра.
7 Сыны Хармі: Ахар, які прынёс засмучэньне Ізраілю, бо быў няверны ў заклятым.
8 Сыны Этана: Азарыя.
9 Сыны Хецрона, якія нарадзіліся ў яго: Ерахмээль, Рам і Хелувай.
10 Рам нарадзіў Амінадава; Амінадаў нарадзіў Нахшона, князя сыноў Юды;
11 Нахшон нарадзіў Сальму; Сальма нарадзіў Боаза;
12 Боаз нарадзіў Абэда; Абэд нарадзіў Есэя;
13 Есэй нарадзіў першароднага свайго Эліява, другога — Амінадава, трэцяга — Шыму,
14 чацьвёртага — Нэтанэля, пятага — Раддая,
15 шостага — Оцэма, сёмага — Давіда.
16 І былі сёстры іхнія: Цэруя і Абігайль. Сыны Цэруі: Абішай, Ёаў і Асаэль, тры.
17 Абігайль нарадзіла Амасу; а бацька Амасы — Этэр Ізмаэлец.
18 А Халеў, сын Хецрона, нарадзіў ад Азувы, жонкі сваёй, і ад Ероты. І гэта сыны ягоныя: Ешэр, Шаваў і Ардон.
19 І памерла Азува; і ўзяў сабе Халеў Эфрату, і яна нарадзіла яму Хура.
20 Хур нарадзіў Урыю; Урыя нарадзіў Бэцалеэля.
21 Потым Хецрон прыйшоў да дачкі Махіра, бацькі Гілеада, і ўзяў яе, а ён меў шэсьцьдзясят гадоў, і яна нарадзіла яму Сэгува.
22 Сэгуў нарадзіў Яіра, і было ў яго дваццаць тры гарады ў зямлі Гілеад.
23 І забраў Гешур і Арам у іх паселішчы Яіра, Кенат з вёскамі ягонымі, шэсьцьдзясят гарадоў. Гэтыя ўсе — сыны Махіра, бацькі Гілеада.
24 І памёр Хецрон у Халеў-Эфраце, і была жонка Хецрона, Ава, і яна нарадзіла яму Ашхура, бацьку Тэкоа.
25 І былі сыны Ерахмээля, першароднага Хецрона: першародны Рам, Буна, Орэн, Оцэм, Ахія.
26 І была ў Ерахмээля іншая жонка, імя ейнае — Атара; яна — маці Онама.
27 І былі сыны Рама, першароднага Ерахмээля: Маац, Ямін і Экер.
28 І былі сыны Онама: Шаммай і Яда. Сыны Шаммая: Надаў і Абішур.
29 А імя жонкі Абішура — Абігайль; і яна нарадзіла яму Ахбана і Маліда.
30 Сыны Надава: Сэлед і Аппаім. І памёр Сэлед бязьдзетным.
31 Сыны Аппаіма: Іш. Сын Іша: Шэшан. Сын Шэшана: Ахлай.
32 Сыны Яды, брата Шаммая: Етэр і Ёнатан. І памёр Етэр бязьдзетным.
33 Сыны Ёнатана: Пэлет і Заза. Гэта былі сыны Ерахмээля.
34 І не было ў Шэшана сыноў, адно дочкі. У Шэшана быў слуга Эгіпцянін, імя ягонае — Ярха.
35 І даў Шэшан дачку сваю Ярху, слузе свайму, за жонку, і яна нарадзіла яму Аттая.
36 Аттай нарадзіў Натана; Натан нарадзіў Завада;
37 Завад нарадзіў Ефлала; Ефлал нарадзіў Абэда;
38 Абэд нарадзіў Егу; Егу нарадзіў Азарыю;
39 Азарыя нарадзіў Халеца; Халец нарадзіў Элясу;
40 Эляса нарадзіў Сісмая; Сісмай нарадзіў Шальлюма;
41 Шальлюм нарадзіў Екамію; Екамія нарадзіў Элішаму.
42 Сыны Халева, брата Ерахмээля: Мэша, першародны ягоны, ён — бацька Зіфа; і сыны Марэшы, бацькі Хеўрона.
43 Сыны Хеўрона: Карах, Тапуах, Рэкем і Шэма.
44 Шэма нарадзіў Рахама, бацьку Яркаама; а Рэкем нарадзіў Шаммая.
45 Сын Шаммая: Маон, а Маон — бацька Бэт-Цура.
46 І Эфа, наложніца Халева, нарадзіла Харана, Моцу і Газэза. А Харан нарадзіў Газэза.
47 Сыны Ягдая: Рэгем, Ётам, Гешан, Пэлет, Эфа і Шааф.
48 Наложніца Халева, Мааха, нарадзіла Шэвэра і Тырхану.
49 І нарадзіла яна Шаафа, бацьку Мадманны, Шэву, бацьку Махбэны і бацьку Гівы. А дачка Халева — Ахса.
50 Гэта былі сыны Халева, сына Хура, першароднага Эфраты: Шаваль, бацька Кірыят-Ярыма,
51 Сальма, бацька Бэтлеема, Харэф, бацька Бэт-Гадэра.
52 І былі сыны ў Шаваля, бацькі Кірыят-Ярыма: Гароэ, Хацы, Мэнухот.
53 І [вось] сем’і Кірыят-Ярыма: Ітрычы, Путычы, Шуматычы і Мішраічы. Ад іх паходзяць Царацяне і Эштааляне.
54 Сыны Сальмы: Бэтлеем і Нэтафацяне, Атрот, Бэт-Ёваў і палова Мэнахцічаў, і Царане.
55 Сем’і кніжнікаў, якія жылі ў Ябэцы: Тырацічы, Шымацічы, Сухацічы. Гэта Кіняне, якія паходзяць ад Хамата, бацькі дому Рэхава.
1 Паралипоменон 2 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча