Читай и изучай

Библия » Пераклад Васіля Сёмухі

1 Паралипоменон 2 глава

1 Вось сыны Ізраіля: Рувім, Сімяон, Левій, Юда, Ісахар, Завулон,
2 Дан, Язэп, Веньямін, Нэфталім, Гад і Асір.
3 Сыны Юды: Ір, Анан і Сілом, — трое нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуевай, Хананэянкі. І быў Ір, першынец Юдаў, незаўгодны ў вачах Госпада, і Он забіў яго.
4 І Тамар, нявестка ягоная, нарадзіла яму Фарэса і Зару. Усіх сыноў у Юды было пяцёра.
5 Сыны Фарэса: Эсром і Хамул.
6 Сыны Зары: Зімры, Этан, Эман, Халкол і Дара; усіх іх пяцёра.
7 Сыны Хармі: Ахар, які навёў бяду на Ізраіля, парушыўшы заклён.
8 Сын Этана: Азарыя.
9 Сыны Эсрома, якія нарадзіліся ў яго: Ерахмэіл, Арам і Хэлувай.
10 А Арам спарадзіў Амінадава; Амінадаў спарадзіў Наасона, князя сыноў Юдавых;
11 Наасон спарадзіў Салмона, Салмон спарадзіў Ваоза;
12 Ваоз спарадзіў Авіда, Авід спарадзіў Есэя;
13 Есэй спарадзіў першынца свайго Эліява, другога — Амінадава, трэцяга — Саму,
14 чацьвёртага — Натанаіла, пятага — Радая,
15 шостага — Ацэма, сёмага — Давіда.
16 Сёстры іхнія: Саруя і Авігея. Сыны Саруі: Авэса, Ёаў і Азаіл, трое.
17 Авігея нарадзіла Амэсу; а бацька Амэсы — Етэр, Ізмаільцянін.
18 Халеў, сын Эсрома, спарадзіў ад Азувы, жонкі, і ад Ерыоты, і вось сыны ягоныя: Ешэр, Шаваў і Ардон.
19 І памерла Азува; і ўзяў сабе Халеў Эфрату, і яна нарадзіла яму Хура.
20 Хур спарадзіў Урыя, Урый спарадзіў Вэсэлііла.
21 Пасьля Эсром увайшоў да дачкі Махіра, бацькі Галаадавага, і ўзяў яе, а было яму шэсьцьдзясят гадоў, і яна нарадзіла яму Сэгува.
22 Сэгуў спарадзіў Яіра, і было ў яго дваццаць тры гарады ў зямлі Галаадскай.
23 Але Гесуране і Сірыйцы ўзялі ў іх селішчы Яіра. Кенат і залежныя ад яго гарады, — шэсьцьдзясят гарадоў. Усе гэтыя гарады сыноў Махіра, бацькі Галаадавага.
24 Пасьля сьмерці Эсрома ў Халеў-Эфраце, жонка Эсромава, Авія, нарадзіла яму Ашхура, бацьку Тэкоі.
25 Сыны Ерахмэіла, першынца Эсромавага, былі: першынец Рам, за ім Вуна, Арэн, Ацэм і Ахія.
26 Была ў Ерахмэіла і другая жонка, імя яе Атара; яна маці Анама.
27 Сыны Рама, першынца Ерахмэілавага, былі: Маац, Ямін і Экер.
28 Сыны Анама былі: Шамай і Яда. Сыны Шамая: Надаў і Авішур.
29 Імя жонкі Авішуравай Авіхаіль, і яна нарадзіла яму Ахбана і Маліда.
30 Сыны Надава: Сэлед і Афаім. І памёр Сэлед бязьдзетны.
31 Сын Афаіма: Ішый. Сын Ішыя: Шэшан. Сын Шэшана: Ахлай.
32 Сыны Яды, брата Шамаевага: Етэр, Ёнатан. Етэр памёр бязьдзетным.
33 Сыны Ёнатана: Пэлет і Заза. Гэта сыны Ерахмэіла.
34 У Шэшана ня было сыноў, а толькі дочкі. У Шэшана быў раб, Егіпцянін, імя яго Ярха;
35 І Шэшан аддаў дачку сваю Ярху за жонку, і яна нарадзіла яму Атая.
36 Атай спарадзіў Натана. Натан спарадзіў Завада;
37 Завад спарадзіў Эфлала, Эфлал спарадзіў Авіда;
38 Авід спарадзіў Еуя, Еуй спарадзіў Азарыю;
39 Азарыя спарадзіў Хэлеца, Хэлец спарадзіў Элеасу;
40 Элеаса спарадзіў Сісмая, Сісмай спарадзіў Салума;
41 Салум спарадзіў Екамію, Екамія спарадзіў Элішаму.
42 Сыны Халева, брата Ерахмэілавага: Мэша, першынец ягоны, — ён бацька Зіфа; і сыны Марэшы, бацькі Хэўрона.
43 Сыны Хэўрона: Карэй і Тапуах, і Рэкем і Шэма.
44 Шэма спарадзіў Рахама, бацьку Ёркеамавага, а Рэкем спарадзіў Шамая.
45 Сын Шамая Маон, а Маон — бацька Бэт-Цура.
46 І Эфа, наложніца Халелава, нарадзіла Харана, Моцу і Газэза. І Харан спарадзіў Газэза.
47 Сыны Егдая: Рэгем, Ётам, Гешаўн, Пэлет, Эфа і Шааф.
48 Наложніца Халевава, Мааха, нарадзіла Шэвера і Тырхану;
49 яна ж нарадзіла Шаафа, бацьку Мадманы, Шэву, бацьку Махэны і бацьку Гівэі. А дачка Халева — Ахса.
50 Вось сыны Халева: сын Хур, першынец Эфраты: Шавал, бацька Кірыят-Ярыма;
51 Салма, бацька Віфляема; Харэф, бацька Бэтгадэра.
52 У Шавала, бацькі Кірыят-Ярыма, былі сыны: Гарое, Хацы, Галмэнюхот.
53 Плямёны Кірыят-Ярыма: Ітрыяны, Футыяны, Шуматаны і Мідраіцяны. Ад гэтых пайшлі Царанэі і Эштааляне.
54 Сыны Салмы: Віфляемляне і Нэтафацяне, вянок дома Ёававага і палавіна Энухацян — Царане,
55 і плямёны Сафэрыйцаў, якія жылі ў Ябэцы, Тырэйцы, Шымэйцы, Сухайцы: гэта кінэяне, якія паходзілі ад Хамата, бацькі Бэтрэхава.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.