Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

1 Паралипоменон 2 глава

1 Гэта сынове Ізраелявы: Рувін, Сымон, Леў а Юда, Іссахар а Завулон,
2 Дан, Язэп а Венямін, Неффалім, Ґад а Ашэр.
3 Сыны Юдзіны: Ір а Онан а Шэла — трох нарадзіліся ў яго ад дачкі Бат-Шуевае, Канаанянкі. І быў Ір, пяршяк Юдзін, благі ў ваччу СПАДАРОВЫМ, і Ён зрабіў яму сьмерць.
4 І Тамара, нявестка ягоная, нарадзіла яму Перэца а Зэру. Усіх сыноў у Юды было пяцёх.
5 Сыны Перэцавы: Гэцрон а Гамул.
6 Сынове Зэрыны: Зымра а Ефан а Гэман а Халкол а Дара; усіх іх пяцёх.
7 Сынове Хармі: Ахар, засмучэнік Ізраеля, што ўзрушыў аканаваньне.
8 Сыны Ефановы: Азара.
9 Сыны Гэцронавы, што нарадзіліся ў яго: Ерагмеель а Рам а Хелувай.
10 Рам жа нарадзіў Амінадава; Амінадаў нарадзіў Нагшона, князя сыноў Юдзіных;
11 Нагшон нарадзіў Салму; Салма нарадзіў Воаза;
12 Воаз нарадзіў Овіда; Овід нарадзіў Еса;
13 Есэ нарадзіў першака свайго Елява, другога — Амінадава, трэйцяга — Шыму,
14 Чацьвертага — Нефанэля, пятага —Раддая,
15 Шостага — Оцэма, сёмага — Давіда.
16 Сёстры іхныя: Цэруя а Авіґаіль. Сыны Цэруіны: Акішай а Ёаў а Азагэль, трох.
17 Авіґаіль нярадзіла Амасу; бацька ж Амасін — Ефер Ізмайлянін.
18 І Калеў Гэцронёнак нарадзіў ад Азувы, жонкі свае, і ад Ерофы, гэта сыны ейныя: Ешэр а Шоваў а Ардон.
19 І памерла Азува; і ўзяў сабе Калеў Ефрафу, і яна нарадзіла яму Гура.
20 Гур нарадзіў Ура; Ур нарадзіў Весалэля.
21 Потым Гэцрон увыйшоў да дачкі Махіровае, айца Ґілеадовага, і ўзяў яе, маючы шасьцьдзясят год, і яна нарадзіла яму Сэґува.
22 Сэґуў нарадзіў Яіра, і было ў яго дваццаць тры месты ў зямлі Ґілеадзкай.
23 Але Ґешур а Арам адабралі ў іх местачкі Яіровы, Кенаф ізь сёламі яго, шасьцьдзясят местаў. Усі гэта сыноў Махіровых, айца Ґілеадовага.
24 Па сьмерці Гэцрона ў Калеў-Ефрафе, жонка Гэцронава, Ава, нарадзіла яму Ашгура, айца Фекоі.
25 І былі сынове Ерагмеелявы, першака Гэцронавага: пяршак Рам а Буна а Орэн а Оцэм, Агія.
26 І была ў Ерагмееля й другая жонка, імя яе Атара; яна маці Онама.
27 І былі сыны Рамовы, першака Ерагмеелявага: Маац а Ямін а Екер.
28 І былі сыны Онамовы: Шаммай а Яда. Сыны Шаммаёвы: Надаў а Авішур.
29 А імя жонкі Авішуровае Авігаіль; і яна нарадзіла яму Агбана а Моліда.
30 Сыны Надавовы: Сэлед а Аппаім. І памер Сэлед бязьдзетным.
31 Сыны Аппаімовы: Іш. Сын Ішаў: Шэшан. Сын Шэшаноў: Аглай.
32 Сыны Ядзіны, брата Шаммаёвага: Ефер а Ёнафан. Ефер памер бязьдзетным.
33 Сыны Ёнафановы: Пелеф а Заза. Гэта былі сынове Ерагмеелявы.
34 У Шэшана ня было сыноў, адно дачкі. У Шэшана быў слуга Егіпцянін, імя ягонае Ярга.
35 Шэшан аддаў дачку сваю Яргу, слузе свайму за жонку, і яна нарадзіла яму Аттая.
36 Аттай нарадзіў Нафана; Нафан нарадзіў Завада;
37 Завад нарадзіў Ефлала; Ефлал нарадзіў Овіда;
38 І Овід нарадзіў Егу; Егу нарадзіў Азару;
39 І Азара нарадзіў Гэлеца; Гэлец нарадзіў Елясу;
40 Еляс нарадзіў Сысмая; Сысмай нарадзіў Шалума;
41 Шалум нарадзіў Екаму; Екама нарадзіў Елішаму.
42 Сынове Калевавы, брата Ерагмеелявага: Марэша, пяршак ягоны, — ён айцец Зыфа; і сыны Марэшы, айца Гэўронавага.
43 І сыны Гэўронавы: Кора а Таппуаг а Рэкем а Шэма.
44 Шэма нарадзіў Рагама, айца Ёркеамовага; а Рэкем нарадзіў Шаммая.
45 Сын Шаммаёў Маон; а Маон айцец Беф-Цура.
46 І Ефа, мамошка Калевава, нарадзіла Гарана а Моцу а Ґазэза. І Гаран нарадзіў Ґазэза.
47 І сынове Егдаёвы: Рэґем а Ёфам а Ґешан а Пелет а Ефа а Шааф.
48 Мамошка Калевава, Мааха, нарадзіла Шэвера а Фіргану;
49 Яна ж нарадзіла Шаафа, айца Мадманны, Шэву, айца Махбены і айца Гівелі. Дачка ж Калевава — Акса.
50 Гэта былі сыны Калевавы, сына Гура, першака Ефрафы: Шовал, айцец Кіраф-Еарыма;
51 Салма, айцец Бэтлеема; Гарэф, айцец Бефґадэра.
52 І былі сыны ў Шовала, айца Кіраф-Еарыма: Гарое, Гацы-Гамафенухот.
53 І радзімы Кіраф-Еарыма: Іфрычы а Пуцічы, Шумафічы а Мішраічы. Ад гэтых пашплі Цоране а Ештаолічы.
54 Сынове Салміны: Бэтлеем а Нетофафяне, Атроф дому Ёвавага і палавіца Менахты Цоране,
55 І радзімы кніжнікаў, што былі ў Ябецу, Тырэйцы, Шымейцы, Сухайцы. Гэта Кіняне, што прышлі ад Гамафа, айца дому Рэхававага.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.