Библия » Пераклад Антонія Бокуна
1 Паралипоменон 4 глава
1 Сыны Юды: Пэрэс, Хецрон, Хармі, Хур і Шаваль.
2 А Рэая, сын Шаваля, нарадзіў Яхата; Яхат нарадзіў Ахумая і Лягада. Гэта сем’і Царацянаў.
3 А гэтыя з бацькі Этама: Ізрээль, Ішма і Ідбаш, а імя сястры іхняй — Гацэлельпоні.
4 А Пэнуэль — бацька Гедора, а Эзэр — бацька Хуша. Гэта сыны Хура, першароднага Эфраты, бацькі Бэтлеема.
5 А ў Ахшура, бацькі Тэкоа, былі дзьве жонкі: Хэлея і Наара.
6 І нарадзіла Наара яму Ахузама, Хэфэра, Тэмэні і Ахаштары. Гэта сыны Наары.
7 Сыны Хэлеі: Цэрэт, Цахар і Этнан.
8 А Коц нарадзіў Анува і Цавэва, і сем’і Ахархэля, сына Гарума.
9 І быў Ябэц найбольш паважаны сярод братоў сваіх. А маці ягоная назвала імя ягонае Ябэц, кажучы: «Бо я нарадзіла яго з болем».
10 І клікаў Ябэц да Бога Ізраіля, кажучы: «О каб Ты, дабраслаўляючы, дабраславіў мяне, і пашырыў межы мае, і аб рука Твая была са мною, і каб Ты захаваў ад злога, каб я не гараваў!» І паслаў яму Бог тое, чаго ён прасіў.
11 І Хелуў, брат Шухі, нарадзіў Мэхіра, ён — бацька Эштона.
12 А Эштон нарадзіў Бэт-Рафу, Пасэаха і Тэхінну, бацьку Ір-Нахаша. Гэта людзі Рэхі.
13 А сыны Кеназа: Атніэль і Сэрая. А сыны Атніэля: Хатат.
14 І Мэанатай нарадзіў Офру, а Сэрая нарадзіў Ёава, бацьку Гэ-Гарашым, бо яны былі рамесьнікі.
15 І сыны Халева, сына Ефунны: Іру, Эла і Наам. А сыны Элы: Кеназ.
16 А сыны Егальлелеля: Зіф, Зіфа, Тырыя і Асарээль.
17 А сыны Эзры: Етэр, Мэрэд, Эфэр і Ялон. І зачала [Бітыя], і нарадзіла Мірыяма, Шаммая і Ішбаха, бацьку Эштэмоа.
18 І жонка ягоная Юдыя нарадзіла Ерэда, бацьку Гедора, і Хэвэра, бацьку Сахо, і Екутыэля, бацьку Занааха. Гэта сыны Бітыі, дачкі фараона, якую ўзяў Мэрэд.
19 А сыны жонкі Годыі, сястры Нахама: бацька Кейлы Гарміцяніна і Эштэмоа Маахацяніна.
20 Сыны Сымона: Амнон, Рынна, Бэн-Ханан і Тылон. Сыны Ішыі: Захот і Бэн-Захот.
21 Сыны Шэлі, сына Юды: Ер, бацька Лехі, і Лаада, бацька Марэшы, і сем’і дому майстроў вісону з Бэт-Ашбэі,
22 і Ёкім, і людзі Хазэвы, і Ёаш, і Сараф, якія мелі ўласнасьць у Мааве, і Яшувілехэм. Гэта справы старадаўнія.
23 Яны — ганчары, і жылі ў Нэтаіме і Гедэры; яны жылі там у валадара дзеля працаў ягоных.
24 Сыны Сымона: Нэмуэль, Ямін, Ярыў, Зэрах, Шауль;
25 сын ягоны — Шальлюм, сын ягоны — Міўсам; сын ягоны — Мішма.
26 А сыны Мішмы: сын ягоны — Хамуэль, сын ягоны — Заккур, сын ягоны — Шымэй.
27 У Шымэя [было] шаснаццаць сыноў і шэсьць дачок; а браты ягоныя ня мелі шмат сыноў, і ўсе сем’і іхнія не былі так шматлікія, як сыны Юды.
28 І жылі яны ў Бээр-Шэве, Маладзе, Хацар-Шуале,
29 Білзе, Ецэме, Таладзе,
30 Бэтуэлі, Харме і Цыклягу,
31 у Бэт-Маркавоце, Хацар-Сусіме, Бэт-Бірэі і Шаарыме. Гэта гарады іхнія да валадараньня Давіда.
32 А вёскі іхнія: Этам, Аін, Рымон, Тахет і Ашан — пяць гарадоў.
33 І ўсе вёскі іхнія, якія былі навокал гарадоў гэтых аж да Баалу. Гэта сядзібы іхнія і сьпісы родаў іхніх.
34 Мэшаваў, Ямлеха, Ёша, сын Амацыі,
35 Ёэль, Егу, сын Ёшывіі, сына Сэраі, сына Асіэля,
36 Элеаэнай, Яакова, Ешахая, Асая, Адыэль, Есімээль, Бэная,
37 Зіза, сын Шыфіі, сына Альлёна, сына Едаі, сына Шымры, сына Шэмаі.
38 Гэта тыя, што ўвайшлі ў імёны князёў сем’яў сваіх, і дом бацькоў іхніх вельмі памножыўся.
39 І яны дайшлі да ўваходу Гедор, да ўсходняга боку даліны, шукаць пашу для чародаў сваіх;
40 і знайшлі пашу сытую і добрую, і зямлю прасторную, і мірную, і бясьпечную, бо ад Хама [паходзілі] тыя, што жылі там перад імі.
41 І прыйшлі тыя, чые імёны запісаныя ў дні Эзэкіі, валадара Юды, і разбурылі намёты іхнія, і [пабілі] мэунімаў, якіх знайшлі там, і палажылі на іх закляцьце аж да сёньняшняга дня, і жывуць на месцы іхнім, бо там была паша для чародаў іхніх.
42 З іх жа, з сыноў Сымона, пайшлі на гару Сэір пяцьсот чалавек, і [былі] Пэлятыя, Нэарыя, Рэфая і Узіэль, сыны Ішыі на чале іх.
43 І яны пабілі там рэшту пазасталых ад Амалека, і жывуць там аж да сёньняшняга дня.
1 Паралипоменон 4 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча