Библия » Пераклад Чарняўскага 2017
1 Паралипоменон 4 глава
1 Сыны Юды: Пэрэс, і Эсром, і Хармі, і Гур, і Сабал.
2 Раая, сын Сабала, быў бацькам Ягата, які меў сыноў: Агумая, і Лаада — гэта роды сараітаў.
3 І гэта племя Этама: Езрагэль, і Ясэма, і Едэба, а сястра іх называлася Асалелфуні.
4 А Пэнуэль быў бацькам Гэдора, і Эзэр — бацькам Госа: гэта сыны Гура, першароднага Эфраты, бацькі Бэтлехэма.
5 А Асур, бацька Тэкуа, меў дзве жонкі: Галаю і Наару.
6 А Наара нарадзіла яму Аазама, і Хэфэра, і Тэмані, і Агастары: гэта сыны Наары.
7 Затым сыны Галаі: Сэрэт, і Цахар, і Этнан.
8 А Кос быў бацькам Аноба, і Сабеба, і родаў Агарэхэля, сына Арума.
9 А Явіс быў болей ушанаваны, чым яго браты: і маці яго назвала яго Явіс, кажучы: «Бо нарадзіла яго ў пакуце».
10 А прызываў Явіс Бога Ізраэля, кажучы: «Каб дабраславіў мяне, дабраслаўляючы, і расшырыў межы мае і каб была рука Твая са мною, ды каб ухаваў Ты мяне ад гора!» І Бог яму даў тое, пра што прасіў.
11 Хелуб жа, брат Суаа, быў бацькам Магіра, які быў бацькам Эстона.
12 Затым Эстон быў бацькам Бэтрафа, і Пасэа, і Тэгіна, бацькі Гір-Нааса: гэта людзі Рэха.
13 Сыны ж Кенэза: Атаніэль і Сарая; а сыны Атаніэля: Гатат і Маанаці.
14 Маанаці быў бацькам Офры; а Сарая быў бацькам Ёаба, бацькі Гэхарасіма, бо там былі майстры.
15 А сыны Калеба, сыны Ефоны: Хір, і Эла, і Нагам; сыны Элы — Кенэз.
16 Таксама сыны Ялелэля: Зіф і Зіфа, Тырыя і Асарэль.
17 І сыны Эздры: Ятэр, і Мэрэд, і Эфэр, і Ялон. І Ятэр быў бацькам Марыяма, і Самы, і Есбы, бацькі Эстэмо.
18 А гэта сыны Бэтыі, дачкі фараона, якую ўзяў за жонку Мэрэд: ён быў бацькам Ярэда, бацькі Гэдора і Гебэра, бацькі Соха і Екуціэля, бацькі Заноэ.
19 Сыны ж жонкі яго, юдэйкі, сястры Нагама, бацькі Кэйлы: Далая, і Сімяон, бацька Емана. Сыны ж Наама, бацькі Кэйлы: Гарміты, і Эстэмо, Маахатыты.
20 Таксама сыны Сімона: Амон, Рына, Бэнханан і Тылон. І сыны Есі: Загэт, і Бэнзагэт.
21 Сыны Шэлы, сына Юды: Гэр, бацька Леха і Лаада, бацька Марэсы і родаў дому работнікаў па вісону ў Бэтасбэі,
22 і Ёхім, і людзі з Хазэбы, і Ёас, і Сараф, якія былі кіраўнікамі ў Маабе і якія вярнуліся ў Бэтлехэм: гэта ж падзеі старадаўнія.
23 Яны былі ганчарамі і жылі ў Нэтаіме і Гадэры; прабывалі яны там для выконвання даручаных царом работ.
24 Сыны Сімяона: Намуэль, і Ямін, Ярыб, Зара, Саўл;
25 яго сын Сэлум, яго сын Мабсам, яго сын Масма.
26 Сыны Масмы: яго сын Гамуэль, яго сын Закхур і яго сын Сямэй.
27 Сыноў Сямэя — шаснаццаць і дачок — шэсць; але браты яго не мелі шмат дзяцей ды ўвесь іх род не змог зраўнавацца па колькасці з сынамі Юды.
28 Жылі ж яны ў Бээр-Сэбе, і Маладзе, і Асарсуале,
29 і ў Більзе, і ў Эсэме, і ў Таладзе,
30 і ў Бэтулі, і ў Хорме, і ў Сікэлазе,
31 і ў Бэтмархабоце, і ў Асарсусе, і ў Бэтбэры, і ў Саарыме: гэтыя гарады належалі ім аж да царавання Давіда.
32 Таксама вёскамі іх былі: Этам, і Аін, Рэмон і Тахэн, і Асан — пяць вёсак,
33 І ўсе іх вёскі былі навокал гэтых гарадоў аж да Баала: гэта месца іх пражывання і радавод.
34 Таксама Масабаб, і Емлех, і Ёса, сын Амазіі,
35 і Ёэль, і Егу, сын Ёсабіі, сына Сарая, сына Асіэля,
36 і Эліёэнай, і Якоба, і Ісугая, і Асая, і Адзіэль, і Ісіміэль, і Баная,
37 Зіза, таксама сын Сэфэя, сына Алона, сына Ядаі, сына Сэмры, сына Самая.
38 Яны, запісаныя пайменна, былі кіраўнікамі ў сваіх родах; і сем’і іх вельмі распаўсюдзіліся,
39 і дайшлі аж да даліны Гэдор, аж да ўсходняга боку даліны, шукаючы пашы дзеля сваіх статкаў.
40 І знайшлі сакавітую і вельмі добрую пашу для сваіх статкаў і зямлю вялізнейшую, і спакойную, і ўрадлівую, на якой раней пражывалі хаміты.
41 Такім чынам, яны, пайменна запісаныя, прыбылі ў дні Эзэкіі, цара Юды, і знішчылі маанітаў, якія там знаходзіліся, і вынішчылі іх аж па сённяшні дзень, ды абжыліся на іх месцы, бо знайшлі там жа найбольш урадлівую пашу.
42 Таксама з сыноў Сімяона некаторыя пайшлі на гару Сэір, лікам пяцьсот мужчын; кіраўнікі іх: Пэлція, Наарыя, і Рафая, і Азіэль, — сыны Есі, —
43 і разбілі яны астаткі амалекцаў, і абжыліся там, на іх месцы, па сённяшні дзень.
1 Паралипоменон 4 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча