Библия » Пераклад Васіля Сёмухі
1 Паралипоменон 4 глава
1 Сыны Юды: Фарэс, Эсром, Хармі, Хур і Шавал.
2 Рэая, сын Шавала, спарадзіў Яхата; Яхат спарадзіў Ахума і Лагада: ад іх плямёны Царанаў.
3 І гэтыя сыны Этама: Ізрэель, Ішма і Ідбаш, і сястра іхняя, на імя Гацлелпоні,
4 Пэнуэл, бацька Гэдора, і Эзэр, бацька Хуша. Вось сыны Хура, першынца Эфраты, бацькі Віфляема.
5 У Ахшура, бацькі Тэкоі, былі дзьве жонкі: Хэла і Наара.
6 І нарадзіла яму Наара Ахузама, Хэфэра, Тымні і Ахаштары: гэта сыны Наары.
7 Сыны Хэлы: Цэрэт, Цохар і Этнан.
8 Коц спарадзіў: Анува і Цавэна і плямёны Ахархэла, сына Гарумавага.
9 Явіс быў больш славуты за сваіх братоў. Маці дала яму імя Явіс, сказаўшы: я нарадзіла яго з хваробай.
10 І заклікаў Явіс да Бога Ізраілевага і сказаў: о, калі б Ты дабраславіў мяне Тваім дабраславеньнем, пашырыў межы мае, і рука Твая была са мною, ахоўваючы мяне ад зла, каб я не гараваў!.. І Бог паслаў яму, чаго ён прасіў.
11 А Хэлуў, брат Шухі, спарадзіў Махіра; ён ёсьць бацька Эштона.
12 Эштон спарадзіў Бэт-Рафу, Пасэаха і Тэхіну, бацьку горада Нааса; гэта жыхары Рэхі.
13 Сыны Кеназа: Гатанііл і Сэрая. Сын Гатанііла: Хатаат.
14 Мэанатай спарадзіў Офру, а Сэрая спарадзіў Ёава, родапачынальніка даліны цесьляроў, бо яны былі цесьляры.
15 Сыны Халева, сына Ефаніінага: Ір, Іла і Наам. Сын Ілы: Кеназ.
16 Сыны Егалелела: Зіф, Зіфа, Тырыя і Асарэел.
17 Сыны Эзры: Етэр, Мэрэд, Эфэр і Ялон; а Етэр спарадзіў Мэрома, Шамая і Ішбаха, бацьку Эштэмоі.
18 І жонка ягоная Юдыя нарадзіла Ерэда, бацьку Гедора, і Хэвэра, бацьку Сахо, і Екутыіла, бацьку Занаоха. Гэта сыны Біт’і, дачкі фараонавай, якую ўзяў Мэрэд.
19 Сыны жонкі ягонай Годыі, сястры Нахама, бацькі Кеілы: Гармі і Эштэмоа — Маахацянін.
20 Сыны Сімяона: Амнон, Рына, Бэнханан і Тылон. Сыны Ішыя: Зохеў і Бэнзохет.
21 Сыны Сілома, сына Юдавага: Ір, бацька Лэхі, і Лаэда, бацька Марэшы, і сямейства, якое вырабляла вісон, з дому Ашбэі,
22 і Ёкім, і жыхары Хазэвы, і Ёаш і Сараф, якія мелі валоданьне ў Мааве, і Яшувілэхем; але гэта падзеі старадаўнія.
23 Яны былі ганчары, і жылі пры садах і ў агародах; у цара на працах жылі яны там.
24 Сыны Сімяона: Нэмуіл, Ямін, Ярыў, Зэрах і Саўл.
25 Шалум сын ягоны; яго сын Міўсам; ягоны сын Мішма.
26 Сыны Мішмы: Хамуіл, сын ягоны; сын Закур; яго сын Шымэй.
27 У Шымэя было шаснаццаць сыноў і шэсьць дочак; а ў братоў ягоных сыноў было няшмат, і ўсё племя іхняе ня так было шматлікае, як племя сыноў Юды.
28 Яны жылі ў Вірсавіі, Маладзе, Хацаршуале,
29 у Білзе, у Эцэме, у Таладзе,
30 у Вэтуіле, у Хорме, у Цыклазе,
31 у Бэт-Маркавоце, у Хацарсусіме, у Бэт-Бірэі і ў Шаарыме. Вось гарады іхнія да валадараньня Давідавага,
32 зь сёламі іх: Этам, Аін, Рымон, Токен і Ашан, — пяць гарадоў.
33 І вось селішчы іхнія, якія былі вакол гэтых гарадоў да Ваала; вось месцы жыхарства іх і радаводы іхнія.
34 Мешаваў, Ямлэх і Ёсія, сын Амасіі,
35 Ёіл і Егу, сын Ёшыві, сына Сэраі, сына Асіілавага,
36 Эльёэнай, Якава, Ішахая, Асая, Адыіл, Ішымііл і Ванэя,
37 і Зіза, сын Шыфія, сын Алона, сын Едаі, сын Шымрыя, сын Шэмаі.
38 Гэтыя памянёныя былі князямі плямёнаў сваіх, і дом бацькоў іх разьдзяліўся на многія галіны.
39 Яны даходзілі да Герары і да ўсходняга боку даліны, каб знайсьці пашы статкам сваім;
40 і знайшлі пашы сакавітыя і добрыя і зямлю абшырную, спакойную і бясьпечную, бо да іх жыло там толькі нямнога Хаміцян.
41 І прыйшлі гэтыя, па імёнах запісаныя, у дні Эзэкіі, цара Юдэйскага, і перабілі качавых і аселых, якія там былі, і вынішчылі іх назаўсёды, і пасяліліся на месцы іхнім, бо там былі пашы статкам іхнім.
42 А зь іх, з сыноў Сімяонавых, пайшлі да гары Сэір пяцьсот чалавек: Фэлатыя, Нэарыя, Рэфая і Узііл, сыны Ішыя, былі на чале іх;
43 і пабілі ацалелую там рэшту Амалікіцян, і жывуць там да сёньня.
1 Паралипоменон 4 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча