Читай и изучай

Библия » Пераклад Антонія Бокуна

Екклесиаст 6 глава

1 Ёсьць ліха, якое я бачыў пад сонцам, і цяжкае яно для чалавека:
2 Чалавек, якому Бог дае багацьце, і маёмасьць, і славу, і няма ніякай нястачы для душы ягонай ні ў чым, чаго не пажадаў бы ён, і не дае яму Бог улады, каб спажыць гэта, але чужы чалавек спажывае тое. Гэта марнасьць і ліхая немач.
3 Калі б нарадзіў чалавек сто [дзяцей], і пражыў шмат гадоў, і было б шмат дзён гадоў ягоных, але душа ягоная не насыцілася дабром, і нават не было б магілы для яго, я скажу, што лепшая [доля] спарона, чым таго [чалавека].
4 Бо ён прыйшоў як марнасьць, і ў цемру ідзе, і цемраю пакрыта імя ягонае,
5 нават ня ўбачыў ён сонца, і нічога не спазнаў, [але] мае большы спакой, чым [чалавек] той.
6 І хоць бы той [чалавек] жыў дзьве тысячы гадоў, і ня ўбачыў дабра, ці ж не ў адно месца ўсе ідуць?
7 Уся цяжкая праца чалавека — дзеля вуснаў ягоных, але душа ягоная не насычаецца.
8 Бо чым лепшы мудры за дурня? Чым [лепшы] прыгнечаны, які ведае, як хадзіць перад жывымі?
9 Лепш тое, што бачаць вочы, чым тое, куды імкнецца душа. Таксама гэта — марнасьць і пагоня за ветрам.
10 Хто як названы, такое імя ягонае; і вядома, што ён — чалавек, і ня можа ён судзіцца з тым, хто мацнейшы за яго.
11 Дзе шмат слоў, там памнажаецца марнасьць; і што мае з гэтага чалавек?
12 Бо хто ведае, што добра для чалавека ў жыцьці, у палічаных днях марнага жыцьця, якое праходзіць, як цень? І хто распавядзе чалавеку, што будзе пасьля яго пад сонцам?
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.