Библия » Пераклад Яна Станкевіча
Екклесиаст 6 глава
1 Ё ліха, каторае я бачыў пад сонцам, і шмат яго сярод людзёў:
2 Чалавеку даў Бог багацьце, маемасьць а чэсьць, і няма нястачы душы ягонай ні ў чым, чаго душа ягоная жадае; не даець, адылі, Бог яму сілы есьці з гэтага, але чужнік есьць гэта: гэта марнасьць, і благі боль.
3 Калі народзе сто дзяцей, і будзе жыць шмат год, так што дні год ягоных будуць чысьленыя, але душа ягоная не насыціцца дабром, і таксама ня будзе ён мець пахову, то я скажу: ськідышу ляпей, як яму;
4 Бо ён прыходзе ў марнасьці і адыходзе ў цямноту, і цямнотаю імя ягонае пакрыецца;
5 Таксама сонца ён ня бачыў ані знаў: у гэтага болей супакою, чымся ў гэнага.
6 Але, хоць бы ён жыў двойчы тысяча год, ня бачыў, адылі, дабра, ці ня ўсе пойдзе ў вадно месца?
7 Уся гарапашнасьць людзіны дзеля роту ейнага, і ўсё ж душа яе не напаўняецца.
8 Якая перавага мудрага над неразумным, беднага, што ўмее абыходзіцца, перад жывучымі?
9 Валей бачаньне ачыма, чымся лятунак душы. Гэта таксама марнасьць а немарасьць духа.
10 Што было, даўно названа імя яго, ведалі, што гэта — чалавек, і што ён ня можа прававацца з тым, хто дужшы за яго.
11 Гэта ж шмат рэчаў, што павялічаюць марнасьць: якая ж перавага людзіне?
12 Бо хто ведае, што добрае чалавеку ў жыцьцю, у ліку дзён жыцьця марнасьці ягонае, каторыя ён каратае, як сьцень? Бо хто можа сказаць людзіне, што будзе пад сонцам просьле яе?
Екклесиаст 6 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча