Библия » Пераклад праваслаўнай царквы
1 Тимофею 1 глава
1 Павел, Апостал Іісуса Хрыста па наказу Бога, Спасіцеля нашага, і Госпада Іісуса Хрыста, надзеі нашай,
2 Цімафею, сапраўднаму сыну ў веры: благадаць, міласць, мір ад Бога, Айца нашага, і Хрыста Іісуса, Госпада нашага.
3 Адпраўля́ючыся ў Македонію, я папрасіў цябе застацца ў Эфесе, і наказваць некаторым, каб яны не вучылі нічому іншаму
4 ды не займаліся байкамі і радаслоўямі бясконцымі, якія служаць больш узнікненню спрэчак, чым Божай задумеспасенняпраз веру.
5 Мэта ж наказу ёсць любоў ад чыстага сэрца і добрага сумлення і некрывадушнай веры,
6 адступіўшы ад чаго, некаторыя ўхіліліся ў пустаслоўе,
7 жадаючы быць законавучы́целямі, але не разумеючы ні таго, пра што гавораць, ні таго, што сцвярджаюць.
8 А мы ведаем, што закон добры, калі хто законна ім карыстаецца,
9 ведаючы, што закон устаноўлены недля праведніка, а для беззаконных і непакорлівых, бязбожных і грэшных, нячыстых і паганых, для забойцаў бацькі і маці, для душагу́баў,
10 для блуднікоў, мужаложцаў,гандляроў людзьмі, паклёпнікаў, скаталожцаў, лгуноў, клятвапаруша́льнікаў і ў адносінах да ўсяго іншага, што супрацьстаíць здароваму вучэнню,
11 паводле даве́ранага мне дабраве́сця славыблажэннага Бога.
12 Я дзя́кую Таму, Хто даў мне сілу, Хрысту Іісусу, Госпаду нашаму, што Ён прызнаў мяне верным, паставіўшы на служэнне,
13 мяне, які раней быў богазневажа́льнікам і ганіцелем і крыўдзіцелем, але быў памíлаваны, таму штоз-за няведання рабіў я так, у няве́р’і;
14 благадаць жа Госпада нашага Іісуса Хрыста шчодра праявíлася ўва мне з вераю і любоўю ў Хрысце Іісусе.
15 Вартае даверу і заслугоўваепоўнага прызна́ння слова, што Хрыстос Іісус прыйшоў у свет спасці грэшнікаў, з якіх першы — я.
16 Але для таго я быў памíлаваны, каб на мне першым Іісус Хрыстос паказаў усю доўгацярплівасць, у прыклад тым, якія будуць вераваць у Яго дзеля жыцця вечнага.
17 А Цару вякоў нятле́ннаму, нябачнаму, адзінаму прамудраму Богу — пашана і слава на векі вякоў. Амінь.
18 Даю табе, сыне Цімафею, згодна з ранейшымі пра цябе прароцтвамі, такі наказ, каб ты змагаўся адпаведна ім як добры воін,
19 маючы веру і добрае сумленне, адкінуўшы якое, некаторыя пацярпелі крушэнне веры;
20 сярод іх Імяней і Аляксандр, якіх я аддаў сатане, каб яны адвучы́ліся блюзне́рыць.
1 Тимофею 1 глава в переводах