Библия » Пераклад П. Татарыновіча
1 Тимофею 1 глава
1 Павал, Апостал Езуса Хрыстуса з загаду Бога Збавіцеля нашага і Ўсеспадара Езуса Хрыстуса, надзеі нашай,
2 Тыматэю, праўдзіваму сыну ў веры: ласка, міласэрдзе і спакой ад Бога Айца й Хрыстуса Езуса, Усеспадара нашага.
3 Я прасіў цябе, адыйходзячы ў Македонію, каб застаўся ў Эфэзе і запавясьціў іншым: не выглашаць інакшаў навукі
4 ды не займацца басьнямі, ці бясконцымі радаводамі, даводзячымі больш да спрэчак, чымся Божага збудаваньня ў веры.
5 Мэтай бо навучаньня ёсьць любасьць з добрага сэрца й чыстага сумленьня ды шчырай веры;
6 ад гэтага адступіўшы, некаторыя аддаліся пустаслоўю,
7 жадаючы стацца вучыцелямі закону, а не разумеючы ні таго, што гавораць, ні таго, што ўпорыста пацьвярджаюць.
8 А мы-ж знаем, што закон ёсьць добры, калі хто законна карыстаецца ім,
9 ведаючы тое, што закон ня ёсьць устаноўлены для праведніка, але для бунтарнае погані, для бязбожных і грэшнікаў, разбэшчаных і аганьбеных, бацькабойцаў, для душагубаў,
10 блудадзееў, мужаложцаў, людаграбежнікаў, лгуноў, вераломных, ды для ўсяго іншага, праціўнага здароваму вучэньню,
11 водле паверанай мне Эванэліі хвалы Бога дабраслаўлёнага.
12 Дзякую падмацаваўшаму мяне Хрысту Езусу, Усеспадару нашаму, што прызнаў мяне верным, паставіўшы на служэньне,
13 мяне, які раней і зьневажаў, і прасьледаваў, і крыўдзіў, аднак памілаваны, бо так паступаў празь няведаньне й няверу.
14 Ласка-ж Госпада нашага ў-ва мне памножылася разам зь вераю і любасьцю ў Хрыстусе Езусе.
15 Праўдзівае слова гэтае і ўсякага прыняцьця вартае, што Хрыстус Езус прыйшоў на гэты сьвет збавіць грэшнікаў міжякімі я першы.
16 Але дзеля таго я й памілаваны, каб Езус Хрыстус у-ва мне першым паказаў усю цярплівасьць у прыклад тым, якіе ўвераць у Яго дзеля жыцьця вечнага.
17 Усеваладару-ж вякоў несьмяротнаму, нявідомаму, адзінаму Богу чэсьць і хвала на вякі вякоў. Амэн.
18 Гэты вось запавет давяраю табе, сын мой Тыматэй, водле былых аб табе запавесьцяў, каб ты, згодна зь імі, ваяваў як добры ваяк,
19 маючы веру й добрае сумленьне, якое адкінуўшы, некаторые заняпалі ў веры;
20 між імі Гымэнэй і Аляксандар, якіх я аддаў шатану, каб адвыклі ад богазьнявагі.
1 Тимофею 1 глава в переводах