Библия » Пераклад Васіля Сёмухі
1 Паралипоменон 8 глава
1 Веньямін спарадзіў Бэлу, першынца свайго, другога Ашбэла, трэцяга Ахрая,
2 чацьвёртага Ноху і пятага Рафу.
3 Сыны Бэлы былі: Адар, Гера, Авіюд.
4 Авішуа, Наам, Ахоах.
5 Гера, Шэфуфан і Хурам.
6 І вось сыны Эгуда, якія былі ўзначальнікамі родаў, што жылі ў Гэве і пераселеныя ў Манахат:
7 Нааман, Ахія і Гэра, які перасяліў іх; ён спарадзіў Узу і Ахіхуда.
8 Шэгараім спарадзіў дзяцей у зямлі Маавіцкай пасьля таго, Як адпусьціў ад сябе Хушыму і Баару, жонак сваіх.
9 І спарадзіў ён ад Хадэшы, жонкі сваёй, Ёвава, Цывію, Мэшу, Малхама.
10 Еўца, Шахію і Мірму: вось сыны яго, узначальцы пакаленьняў.
11 Ад Хушымы спарадзіў ён Авітува і Элпаала.
12 Сыны Элпаала: Эвэр, Мішам і Шэмэр, які пабудаваў Она і Лод і залежныя ад яго гарады, —
13 і Бэрыя і Шэма. Яны былі ўзначальнікі пакаленьняў жыхароў Аялона. Яны выгналі жыхароў Гэта.
14 Ахіё, Шашак, Ірэмот.
15 Зэвадыя, Арад, Эдэр,
16 Міхаіл, Ішфа і Ёха — сыны Бэрыі.
17 Зэвадыя, Мэшулам, Хізкій, Хэвэр,
18 Ішмэрай, Ізлія і Ёваў — сыны Элпаала.
19 Якім, Зіхрый, Заўдый,
20 Эльенай, Цылтай, Элііл,
21 Адая, Бэрая і Шымрат, — сыны Шымэя.
22 Ішпан, Эвэр, Элііл,
23 Аўдон, Зіхрый, Ханан,
24 Хананія, Элам, Антотыя,
25 Іфдыя і Фэнуіл — сыны Шашака.
26 Шамшэрай, Шэхарыя, Аталія,
27 Яарэшыя, Элія і Зіхрый, сыны Ерахама.
28 Гэта ўзначальцы пакаленьняў, у родах сваіх галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме.
29 У Гаваоне жылі: Еіл, бацька Гааваніцянін, — імя жонкі ягонай Мааха, —
30 і сын Ягоны, першынец Аўдон, за ім Цур, Кіс, Ваал, Надаў,
31 Гэдор, Ахіё, Зэхэр і Міклот.
32 Міклот спарадзіў Шымэя. І яны каля братоў сваіх жылі ў Ерусаліме, разам з братамі сваімі.
33 Нэр спарадзіў Кіса; Кіс спарадзіў Саўла; Саўл спарадзіў Ёнатана, Мэлхісуя, Авінадава і Эшбаала.
34 Сын Ёнатана Мэрыбаал; Мэрыбаал спарадзіў Міху.
35 Сыны Міхі: Пітон, Мэлэг, Таарэя і Ахаз.
36 Ахаз спарадзіў Ёяду; Ёяда спарадзіў Алэмэта, Азмавэта і Замврыя; Замврый спарадзіў Моцу;
37 Моца спарадзіў Бінэю. Рэфая, сын ягоны; Элеаса, сын ягоны; Ацэл, сын ягоны.
38 У Ацэла шэсьць сыноў, і вось імёны іх: Азрыкам, Бохру, Ісмаіл, Шэарыя, Авадыя і Ханан; усе яны сыны Ацэла.
39 Сыны Эшэка, брата ягонага: Улам, першынец ягоны, другі Еўш, трэці Эліфэлэт.
40 Сыны Улама былі людзі ваяўнічыя, стралялі з лука, мелі многа сыноў і ўнукаў сто пяцьдзясят. Усе яны ад сыноў Веньяміна.
1 Паралипоменон 8 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча