Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

1 Паралипоменон 8 глава

1 Венямін нарадзіў Белу, першака свайго, Ашбела другога, Агара трэйцяга,
2 Ногу чацьвертага і Рафу пятага.
3 І былі сыны ў Белы: Аддар а Ґера а Авігуд
4 А Авішуа а Нааман а Агоаг
5 А Ґера а Шэфуфан а Гурам.
6 І во сыны Егудавы, яны галавы айцоў, жыхараў Ґевы і пераселеных да Манагафу:
7 І Нааман, і Агія, і Ґера, — ён перасяліў іх; ён нарадзіў Уззу а Агігуда.
8 І Шагараім нарадзіў на палёх Моаўскіх просьле тога, як адпусьціў Гушыму а Баару, жонкі свае.
9 І нарадзіў ён ад Годэшы, жонкі свае, Ёвава а Цыву а Мешу а Малхама
10 А Еўца а Шаха а Мірму; гэта сынове ягоныя, галавы айцоў.
11 І ад Гушымы нарадзіў ён Авітува а Елпаала.
12 І сынове Елпааловы: Евер а Мішам а Шэмед, — каторы збудаваў Оно а Лод ізь местачкамі яго, —
13 А Бэра а Шэма, — яны былі галавамі айцоў жыхараў Аялону, яны выгналі жыхараў Ґафу.
14 І Аго, Шашак а Ірэмоф
15 А Зэвада а Арад а Едэр
16 А Міхайла а Ішфа а Ёга, — сынове Бэрыны;
17 А Зэвада а Мешуллам а Гізк а Гэвер
18 А Ішмерай а Ізьля а Ёваў — сынове Елпааловы;
19 А Якім а Зыхра а Заўд
20 А Еленай а Цыллефай а Елель
21 А Адая а Берая а Шымраф, — сынове Шымеявы;
22 А Ішпан а Евер а Елель
23 А Аўдон а Зыхра а Ганан
24 А Гананя а Елам а Антофа
25 А Іфдэя а Пенуель, — сынове Шашаковы;
26 Шамшэрай а Шэгара а Афаля
27 А Ярэша а Ільля а Зыхра, — сынове Ерогамовы.
28 Гэта галавы айцоў, у родах сваіх галоўныя. Яны жылі ў Ерузаліме.
29 А ў Ґівеоне жылі: айцец Ґівеонян, — імя жонкі яговае Мааха, —
30 І сын ягоны, пяршак Аўдон, Цур а Кіш а Ваал а Надаў
31 А Ґедор а Аго а Зэхер.
32 А Міклоф нарадзіў Шымея. І яны таксама жылі з братамі сваімі ў Ерузаліме, насупроці іх.
33 Нір нарадзіў Кіша; Кіш нарадзіў Саўлу; Саўла нарадзіў Ёнафана а Малхішуу а Авінадава а Ешбаала.
34 Сын Ёнафаноў Мерыб-Баал; Мерыб-Баал нарадзіў Міху.
35 І сыны Мішыны: Піфон а Мелех а Фарэя а Агаз.
36 І Агаз нарадзіў Егояду; Егояда нарадзіў Алемефа а Азмавефа а Зымру; Зымра нарадзіў Моцу;
37 Моца нарадзіў Бінею; Рафа, сын ягоны; Елеаса, сын ягоны; Ацэл, сын ягоны.
38 Ув Ацэла шасьцёх сыноў, і гэта ймёны іхныя: Азрыкам, Бохеру а Ізмайла а Шэара а Овада а Ганан; усі яны сынове Ацэлавы.
39 Сыны Ешэковы, брата ягонага: Улам, пяршак ягоны, Егуш другі, Еліфелет трэйці.
40 І былі сынове Уламовы дужасілы, лучнікі, і мелі шмат сыноў а ўнукаў. Усі яны ад сыноў Веняміновых.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.