Читай и изучай

Библия » Пераклад Чарняўскага 2017

1 Паралипоменон 8 глава

1 А Бэньямін быў бацькам свайго першароднага Бэлы, другога Асбэла, трэцяга — Агары,
2 чацвёртага Нагаа, і пятага Рэфы.
3 І сынамі Бэлы былі: Адар, і Гэра, бацька Эгуда,
4 Абісуэ таксама, і Нааман, і Агоэ,
5 але і Гэра, і Сэпупан, і Гурам.
6 Гэта сыны Эгуда; кіраўнікі родаў, што пражываюць у Габе, якіх перасялілі ў Манагат;
7 а Нааман, і Ахія, і Гэра: ён іх перасяліў ды быў бацькам Озы і Ахіюда.
8 Затым Сагарай атрымаў у краі Мааб, потым адправіў сваіх жонак: Хусім і Бару;
9 а ад жонкі сваёй Гадэс меў: Ёбаба, і Сэбію, і Мэсу, і Мэльхама,
10 таксама Ягуса, і Сэхію, і Марму; гэта сыны яго, кіраўнікі сваіх родаў.
11 А ад Хусім меў: Абітоба і Эльпаала;
12 далей сыны Эльпаала: Гебэр, і Місаам, і Самад; гэта ён пабудаваў Он і Лод і ваколіцы яго.
13 Бэрыя ж і Сама былі кіраўнікамі родаў, што пражывалі ў Аялоне; яны выгналі жыхароў Гета.
14 І Ахія, і Сэсак, і Ярмут,
15 і Забадзія, і Арад, і Эдэр,
16 таксама Міхаэль, і Еспа, і Ёга — сыны Бэрыі.
17 А Забадзія, і Масала, і Гэзэцы, і Гебэр,
18 і Есамары, і Езлія, і Ёбаб — сыны Эльпаала,
19 і Якім, і Зэхры, і Забдый,
20 і Эліёэнай, і Сэлетай, і Эліэль,
21 і Адая, і Барая, і Самарат — сыны Сямэя,
22 і Еспа, і Гебэр, і Эліэль,
23 і Абдон, і Зэхры, і Ханан,
24 і Хананія, і Элам, і Анатотыя,
25 і Епдая, і Пэнуэль — сыны Сэсака.
26 І Самсары, і Сагорыя, і Атолія,
27 і Ерсія, і Элія, і Зэхры — сыны Ерахама.
28 Яны былі галовамі родаў па іх радаводах, кіраўнікамі, якія пражывалі ў Ерузаліме.
29 А ў Габаоне жылі Егіэль, бацька Габаона, і жонка яго на імя Мааха,
30 і першародным яго сынам быў Абдон, і Сур, і Кіс, і Баал, і Нэр, і Надаб,
31 Гэдор таксама, і Ахія, і Захар, і Мацэлот;
32 і Мацэлот меў Самаа. І жылі яны з братамі сваімі ў Ерузаліме насупраць братоў сваіх.
33 Нэр жа меў Кіса, а Кіс — Саўла, а Саўл — Ёнатана, і Мэльхісуа, і Абінадаба, і Ісбаала.
34 А сынам Ёнатана быў: Мэрыбаал, а Мэрыбаал меў Міху;
35 сыны Міхі: Пітон, і Мэлех, і Тараа, і Ахаз.
36 І Ахаз меў: Ёяду, а Ёяда меў Алмата, і Азмавэта, і Замры; затым Замры меў Мосу.
37 І Моса меў Банаа, яго сын — Рэфая, які меў Эласу, які меў Асэля.
38 Затым у Асэля было шэсць сыноў з такімі імёнамі: Эзрыка, першародны яго, Ізмаэль, Сарыя, Азарыя, Абдзія і Ханан; яны ўсе былі сынамі Асэля.
39 А сыны яго брата Эсэка: Улам, першародны, і другі — Ягус, трэці — Эліпалет.
40 І былі сыны Улама мужчынамі найдужэйшымі ў вайне і стралялі з лука з вялікай сілай, і мелі яны многа сыноў і ўнукаў, аж да ста пяцідзесяці. Усе яны сыны Бэньяміна.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.