Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Ефесянам 3 глава

Павел — Апостал народаў1 Таму я, Павел, вязень Езуса Хрыста дзеля вас, язычнікаў...
2 Вы напэўна чулі пра ўдзяленне ласкі Божай, дадзенай мне дзеля вас,
3 бо праз аб’яўленне была адкрыта мне таямніца, пра што я ўжо коратка пісаў.
4 Чытаючы, можаце даведацца пра маё разуменне таямніцы Хрыста,
5 якая не была адкрыта сынам чалавечым у мінулых пакаленнях, так як цяпер адкрылася святым апосталам Ягоным і прарокам праз Духа,
6 што і язычнікі з’яўляюцца сунаследнікамі і членамі аднаго цела, і саўдзельнікамі абяцання ў Езусе Хрысце праз Евангелле,
7 слугою якога я стаўся дзякуючы дару ласкі Божай, дадзенай мне дзеяннем Ягонай сілы.
8 Мне, найменшаму сярод усіх святых, дадзена гэтая ласка: абвяшчаць язычнікам Евангелле пра невычэрпнае багацце Хрыста
9 і адкрыць усім, чым ёсць спаўненне таямніцы, спрадвеку схаванай у Богу, Стварыцелю ўсяго,
10 каб цяпер праз Касцёл стала вядомай княствам і ўладам на нябёсах бясконцая Божая мудрасць,
11 паводле спрадвечнага плану, які здзейсніўся ў Езусе Хрысце, Пану нашым.
12 У Ім мы маем адвагу і доступ да Айца ў надзеі праз веру ў Яго.
13 Таму прашу, не падайце духам з прычыны майго ўціску за вас, бо гэта вашая хвала.
Малітва Паўла за Касцёл14 Таму я схіляю калені мае перад Айцом,
15 ад якога бярэ сваю назву кожны род на нябёсах і на зямлі,
16 каб Ён вам даў, паводле багацця славы сваёй, умацаваць сілы Ягоным Духам дзеля духоўнага чалавека,
17 каб праз веру Хрыстус пасяліўся ў вашых сэрцах, каб вы, укараніўшыся і ўмацаваўшыся ў любові,
18 змаглі зразумець з усімі святымі, чым ёсць шырыня і даўжыня, і вышыня, і глыбіня,
19 і спазнаць любоў Хрыста, якая перавышае ўсялякае разуменне, каб вы напоўніліся ўсёй Божай паўнатою.
Даксалогія20 А таму, хто сілаю, якая дзейнічае ў нас, можа зрабіць непараўнальна больш за ўсё, чаго мы просім або пра што думаем,
21 Яму хвала ў Касцёле і ў Хрысце Езусе ва ўсе пакаленні ад веку да веку. Амэн.

Ефесянам 3 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.