Читай и изучай

Библия » Пераклад Чарняўскага 2017

Ефесянам 3 глава

1 Дзеля гэтай справы я, Паўла, — вязень Хрыстоў дзеля вас, паганаў.
2 Хіба чулі вы аб распарадкаванні ласкі Божай, што дадзена мне адносна вас,
3 што праз аб’яўленне абвешчана мне таямніца, аб чым коратка я ўжо вышэй напісаў.
4 Чытаючы тое, можаце зразумець маё разуменне таямніцы Хрыста.
5 Не была яна абвешчана сынам чалавечым у іншых пакаленнях, як цяпер аб’яўлена святым Апосталам Яго і прарокам у Духу,
6 што пагане маюць быць спадкаемцамі, і членамі аднаго цела, і ўдзельнікамі абяцанняў Яго ў Хрысце Ісусе праз Евангелле,
7 паслугачом якога я стаўся паводле дару ласкі Божай, дадзенай мне паводле дзеяння магутнасці Яго.
8 Мне, найменшаму з усіх святых, дадзена гэтая ласка: абвяшчаць добрую вестку паганам аб неабсяжным багацці Хрыста
9 і выясніць усім, як павінна здзейсніцца домаўладкаванне таямніцы, скрытай ад вякоў у Богу, Які ўсё стварыў праз Ісуса Хрыста,
10 каб цяпер сталася вядомай начальствам і ўладам нябесным праз Царкву разнастайная мудрасць Бога
11 паводле адвечнай пастановы, што ўчыніў у Хрысце Ісусе, Госпадзе нашым,
12 у Якім маем адвагу і доступ у надзеі праз веру ў Яго.
13 Таму вось прашу вас, не падайце духам з-за турбот маіх пра вас, якія ёсць слава ваша.
14 Дзеля гэтай справы схіляю калені мае перад Айцом Госпада нашага Ісуса Хрыста,
15 ад Якога называецца ўсякае айцоўства на небе і на зямлі,
16 каб даў вам паводле багацця славы Сваёй умацавацца сілай праз Духа Яго ва ўнутраным чалавеку,
17 каб Хрыстос абжыўся праз веру ў сэрцах вашых і каб вы, укараніўшыся і ўмацаваўшыся ў любові,
18 разам з усімі святымі маглі зразумець, якая ёсць шырыня і даўжыня, вышыня і глыбіня,
19 а таксама пазнаць любоў Хрыста, найвышэйшае веданне, каб напоўніліся вы ўсёю поўняй Бога.
20 А Таму, Які можа многа больш зрабіць, чым усё, што мы просім або разумеем, магутнасцю, якая дзейнічае ў нас,
21 Яму хвала ў Царкве і ў Хрысце Ісусе праз усе пакаленні на векі вечныя. Амін.

Ефесянам 3 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.