Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Ефесянам 6 глава

Бацькі і дзеці1 Дзеці, слухайцеся ў Пану сваіх бацькоў, бо гэта справядліва.
2 Шануй бацьку свайго і маці — гэта першая запаведзь у абяцанні,
3 каб добра было табе і каб доўга ты жыў на зямлі.
4 І вы, бацькі, не раздражняйце вашых дзяцей, але выхоўвайце іх праз навучанне і настаўленне Пана.
Гаспадары і нявольнікі5 Нявольнікі, слухайцеся вашых гаспадароў паводле цела з бояззю і трымценнем, у прастаце вашага сэрца, як Хрыста.
6 Служыце не толькі для вока, каб спадабацца людзям, але як Хрыстовыя нявольнікі, выконваючы Божую волю ад душы,
7 служачы рупліва, як Пану, а не як людзям.
8 Ведайце, што кожны, нявольнік ён ці свабодны, калі зробіць нешта добрае, атрымлівае тое ж ад Пана.
9 І вы, гаспадары, рабіце з імі тое самае: перастаньце пагражаць, ведаючы, што і над вамі, і над імі ёсць у нябёсах Пан, які не зважае на асобу.
Барацьба са злом10 Нарэшце, мацуйцеся ў Пану магутнасцю Ягонай сілы.
11 Апраніцеся ва ўсю Божую зброю, каб вы маглі супрацьстаяць подступам д’ябла.
12 Бо нашая барацьба не супраць крыві і цела, але супраць панаванняў, супраць уладаў, супраць гаспадароў цемры гэтага свету, супраць нябесных духаў злосці.
13 Дзеля гэтага прыміце ўсю Божую зброю, каб вы маглі супрацьстаяць у ліхі дзень і, усё адолеўшы, выстаяць.
14 Таму станьце, падперазаўшы свае сцёгны праўдаю, і апрануўшыся ў панцыр справядлівасці,
15 і абуўшы ногі ў гатовасць дабравесціць спакой.
16 А разам з усім вазьміце шчыт веры, якім зможаце пагасіць усе распаленыя стрэлы злога;
17 і шлем збаўлення вазьміце, і меч духоўны, якім ёсць Божае слова.
18 Ва ўсялякай малітве і просьбе маліцеся ў Духу пры кожнай нагодзе. А дзеля гэтага дбайце з усёй стараннасцю і маліцеся за ўсіх святых
19 і за мяне, каб мне дадзена было слова, і я мог адкрыць свае вусны, і адважна абвяшчаць таямніцу Евангелля,
20 дзеля якога я стаў пасланнікам у кайданах, каб смела прапаведаваў яго, як і належыць.
Заключныя прывітанні21 Тыхік, умілаваны брат і верны слуга ў Пану, пра ўсё раскажа вам, каб вы ведалі пра мяне і што я раблю.
22 Я паслаў яго да вас, каб вы ведалі, што ў нас робіцца, і каб ён падбадзёрыў вашыя сэрцы.
23 Спакой вам, браты, і любоў з вераю ад Бога Айца і Пана Езуса Хрыста.
24 Ласка з усімі, якія любяць Пана нашага Езуса Хрыста незнішчальнай любоўю. Амэн.

Ефесянам 6 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.