Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Колоссянам 3 глава

НОВАЕ ЖЫЦЦЁ Ў ХРЫСЦЕПрызначаныя для нябеснай хвалы1 Калі ж вы ўваскрэслі з Хрыстом, шукайце таго, што ў вышынях, дзе Хрыстус сядзіць праваруч Бога;
2 пра тое, што ў вышынях, думайце, а не пра зямное,
3 бо вы памерлі, і жыццё вашае схавана з Хрыстом у Богу!
4 Калі ж з’явіцца Хрыстус, жыццё вашае, тады і вы з’явіцеся разам з Ім у хвале.
Прынцыпы паводзінаў хрысціяніна5 Таму зрабіце мёртвым тое, што зямное ў целе вашым: распусту, нячыстасць, пажадлівасць, дрэнныя памкненні і хцівасць, якая з’яўляецца ідалапаклонствам.
6 З-за гэтых рэчаў гнеў Божы сыходзіць на сыноў непаслухмянасці,
7 сярод якіх і вы калісьці хадзілі, калі жылі сярод іх.
8 Цяпер жа і вы адкіньце гэта ўсё: гнеў, абурэнне, злосць, блюзнерства, зласлоўе з вуснаў вашых.
9 Не хлусіце адзін аднаму, бо вы знялі з сябе старога чалавека разам з ягонымі ўчынкамі
10 і апрануліся ў новага, які абнаўляецца для пазнання паводле вобраза таго, хто стварыў яго.
11 І тут ужо няма ні грэка, ні юдэя, ні абразання, ні адсутнасці абразання, ні чужаземца, ні скіфа, ні нявольніка, ні свабоднага, але ўсё і ва ўсім — Хрыстус.
12 Апраніцеся ж як выбранцы Божыя, святыя і ўмілаваныя, у шчырую міласэрнасць, лагоднасць, пакору, далікатнасць, доўгацярплівасць,
13 церпячы адзін аднаго і даруючы сабе ўзаемна, калі хто на каго мае крыўду; як Пан дараваў вам, так і вы.
14 А па-над усім гэтым апраніцеся ў любоў, якая ёсць повяззю дасканаласці.
15 І няхай валадарыць у сэрцах вашых спакой Хрыстовы, да якога вы пакліканыя ў адным целе. І будзьце ўдзячнымі.
16 Слова Хрыста няхай жыве ў вас ва ўсёй паўнаце, з усёй мудрасцю навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, гімнамі і духоўнымі песнямі, з удзячнасцю спяваючы ў сэрцах вашых Богу.
17 І ўсё, што б вы ні рабілі словам ці ўчынкам, усё рабіце ў імя Пана Езуса, дзякуючы праз Яго Богу Айцу.
Прынцыпы сямейнага жыцця18 Жонкі, падпарадкоўвайцеся мужам, як належыць у Пану.
19 Мужы, кахайце жонак і не будзьце суровымі да іх.
20 Дзеці, будзьце паслухмянымі бацькам ва ўсім, бо гэта падабаецца Пану.
21 Айцы, не раздражняйце дзяцей вашых, каб яны не падалі духам.
22 Нявольнікі, падпарадкоўвайцеся ва ўсім сваім гаспадарам паводле цела, служыце ім не для выгляду, нібы жадаючы спадабацца людзям, але ад шчырага сэрца, баючыся Пана.
23 Усё, што б вы не рабілі, рабіце ад душы, як для Пана, а не для людзей,
24 ведаючы, што ад Пана атрымаеце ва ўзнагароду спадчыну. Будзьце нявольнікамі Хрыста Пана.
25 Той, хто робіць крыўду, расплаціцца за зробленую крыўду, без увагі на яго асобу.

Колоссянам 3 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.