Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Колоссянам 4 глава

1 Гаспадары, будзьце справядлівымі і непрадузятымі да нявольнікаў, ведаючы, што і вы маеце Пана ў небе.
Трываласць у малітве2 Непахісна трывайце ў малітве, чуваючы на ёй з падзякаю.
3 У той жа час маліцеся і за нас, каб Бог адчыніў нам дзверы слова для абвяшчэння таямніцы Хрыстовай, дзеля якой я і зняволены,
4 каб адкрываць яе так, як мне належыць абвяшчаць.
5 Мудра паводзьце сябе ў дачыненні да тых, хто звонку, выкарыстоўваючы нагоду.
6 Няхай слова вашае заўсёды будзе ласкавае, прыпраўленае соллю, каб вы ведалі, як трэба кожнаму адказваць.
ЗАКАНЧЭННЕ7 Пра мяне ўсё раскажа вам Тыхік, мой умілаваны брат, верны слуга і супольнік у Пану.
8 Я паслаў яго да вас, каб вы даведаліся пра нашыя справы і каб ён падбадзёрыў вашыя сэрцы,
9 а разам з ім і Анэзіма, вернага і ўмілаванага брата, аднаго з вас. Яны раскажуць вам усё, што тут адбываецца.
Прывітанні10 Вітаюць вас Арыстарх, мой сувязень, і Марк, стрыечны брат Барнабы (наконт яго вы атрымалі наказы; калі ён прыйдзе да вас, прыміце яго),
11 а таксама Езус, якога завуць Юстам. Яны паходзяць з абрэзаных. Будучы маімі адзінымі супрацоўнікамі ў справе Божага Валадарства, яны сталі для мяне суцяшэннем.
12 Вітае вас Эпафрас, адзін з вас, слуга Езуса Хрыста. Ён заўсёды змагаецца за вас у малітвах, каб вы сталі дасканалымі і напоўніліся ўсялякаю Божаю воляю.
13 Я сведчу пра яго, што ён вельмі клапоціцца пра вас, а таксама пра тых, хто ў Лаадыкеі і Гіерапалісе.
14 Вітае вас Лука, умілаваны лекар, і Дэмас.
15 Прывітайце братоў маіх у Лаадыкеі і Німфа, а таксама тых, хто збіраецца ў ягоным доме.
16 Калі ў вас будзе прачытаны гэты ліст, то зрабіце так, каб яго прачыталі і ў Лаадыкейскім Касцёле, а той, што з Лаадыкеі, прачытайце і вы.
17 І скажыце Архіпу: «Глядзі, каб выканаў служэнне, якое прыняў ад Пана».
18 Гэта маё, Паўла, уласнаручнае прывітанне. Памятайце пра мае кайданы. Ласка з вамі.

Колоссянам 4 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.