Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла
2 Фессалоникийцам 2 глава
Знакі прыйсця Пана1 Просім вас, браты, наконт прыйсця Пана нашага Езуса Хрыста і нашага сходу перад Ім,
2 каб вы так хутка не гублялі розуму і не хваляваліся ні праз Духа, ні праз слова, ні праз пасланне, быццам бы нашае, што, маўляў, настаў дзень Пана.
3 Няхай ніхто не зводзіць вас ніякім чынам, бо спачатку прыйдзе адступніцтва і з’явіцца беззаконны чалавек, сын згубы,
4 які будзе працівіцца і ўзвышацца над усім, што называецца Божым і годным пашаны, так што засядзе ў Божай святыні, выдаючы сябе за Бога.
5 Ці ж не памятаеце, што калі я быў яшчэ сярод вас, казаў вам аб гэтым?
6 І ведаеце, што цяпер яго трымае аж да часу, калі з’явіцца.
7 Таямніца бязбожнасці ўжо дзейнічае. Хай толькі той, хто яго трымае, саступіць месца.
8 Тады і з’явіцца той беззаконнік, якога Пан Езус заб’е подыхам сваіх вуснаў і знішчыць яго аб’яўленнем свайго прыйсця.
9 А прыход беззаконніка будзе як дзеянне сатаны ва ўсёй сіле, знаках і фальшывых цудах,
10 і з усякім нягодным ашуканствам тых, якія ідуць на згубу, бо яны не палюбілі праўды, каб збавіцца.
11 Таму пасылае ім Бог дзеянне подступу, каб яны паверылі падману,
12 каб былі асуджаны ўсе, хто не паверыў праўдзе, але палюбіў несправядлівасць.
Заклік да вытрываласці ў веры і любові13 Мы ж павінны заўсёды дзякаваць Богу за вас, умілаваныя Панам браты, што Бог выбраў вас як першых дзеля збаўлення праз асвячэнне ў Духу і праз веру ў праўду.
14 Для таго і паклікаў вас праз нашае Евангелле да ўдзелу ў славе Пана нашага Езуса Хрыста.
15 Таму, браты, трымайцеся і захоўвайце традыцыі, якім навучыліся як праз слова, так і праз нашае пасланне.
16 Сам Пан наш Езус Хрыстус і Бог, Айцец наш, які палюбіў нас і даў вечнае суцяшэнне і добрую надзею ў ласцы,
17 няхай заахвоціць сэрцы вашыя і ўмацуе вас у кожнай справе і добрым слове.
2 Фессалоникийцам 2 глава в переводах