Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла
2 Фессалоникийцам 3 глава
Заклік да малітвы1 Нарэшце, браты, маліцеся за нас, каб слова Пана пашыралася і было праслаўлена, таксама як у вас,
2 і каб мы ўсцерагліся ад крывадушных і ліхіх людзей, бо не ўсе маюць веру.
3 Верны ёсць Пан, які ўмацуе вас і захавае ад ліхога.
4 Мы ўпэўнены наконт вас у Пану, што вы робіце і будзеце рабіць тое, што мы наказваем вам.
5 Хай жа Пан скіруе сэрцы вашыя да Божай любові і Хрыстовай цярплівасці.
Абавязак працаваць6 Наказваем вам, браты, у імя Пана нашага Езуса Хрыста, каб вы асцерагаліся кожнага брата, які жыве ў бязладдзі і нязгодна з традыцыяй, якую прынялі ад нас.
7 Вы самі ведаеце, як трэба наследаваць нас, бо мы не лайдачылі сярод вас
8 і ні ў кога не елі хлеба дарма, але цяжка і ў мазалях працавалі дзень і ноч, каб не абцяжарваць нікога з вас.
9 Не таму, што мы не мелі ўлады, але каб саміх сябе даць вам як прыклад для пераймання.
10 Калі мы былі ў вас, то наказвалі вам: калі хто не хоча працаваць, няхай і не есць.
11 Але мы чулі, што некаторыя сярод вас жывуць у бязладдзі: нічога не робяць, але займаюцца марнымі справамі.
12 Такім загадваем і заклікаем іх у Пану Езусе Хрысце, каб яны працавалі ў спакоі і елі ўласны хлеб.
13 Вы ж, браты, не пераставайце рабіць дабро.
14 Калі хто часам не паслухае словаў паслання нашага, таго асцерагайцеся ды не сябруйце з ім, каб быў асаромлены.
15 Аднак не лічыце яго ворагам, але настаўляйце як брата.
Заключная малітва і прывітанні16 Сам Пан спакою няхай ва ўсім і ўсяляк адорвае вас спакоем. Пан з усімі вамі.
17 Уласнаручнае прывітанне маё, Паўла, што ёсць знакам у кожным пасланні. Так я пішу.
18 Ласка Пана нашага Езуса Хрыста з усімі вамі.
2 Фессалоникийцам 3 глава в переводах