Библия » Пераклад Яна Станкевіча
1 Паралипоменон 18 глава
1 І сталася па гэтым, што Давід разьбіў Пілішчан, і ўслышыў іх, і ўзяў Ґаф а местачкі яго з рукі Пілішчан.
2 Ён перамог таксама Моаўлян, і сталі Моаўляне слугамі Давідавымі, даючы яму дары.
3 І разьбіў Давід Гададэзэра, караля Соўскага, у Гамафе, як тый ішоў умацаваць уладу сваю ля ракі Еўфрату.
4 І ўзяў Давід у яго тысяча цялежак, сем тысячаў коньнікаў і дваццаць тысячаў пяхотных; і падрэзаў Давід падкаленныя жылы ўсім цялежкавым коням, а пакінуў зь іх на сто цялежак.
5 І прышоў Арам із Дамашку памагаць Гададэзэру, каралю Соўскаму; і разьбіў Давід ув Араме дваццаць дзьве тысячы чалавекаў.
6 І прызначыў Давід намесьнікаў ув Араме Дамаскім; і Арамляне сталі слугамі Давідавымі, дары даючымі. Гэтак СПАДАР ратаваў Давіда ўсюдых, куды ён хадзіў.
7 І ўзяў Давід залатыя шчыты, што былі ў слугаў Гададэзэравых, і прынёс іх да Ерузаліму.
8 А з Тыўгафы а Куна, местаў Гададэзэравых, узяў Давід вельма шмат медзі. Зь яе Салямон зрабіў мядзянае мора а стаўпы а мядзянае судзьдзе.
9 І пачуў Фоў, кароль Гамафу, што Давід разьбіў усе войска Гададэзэрава, караля Соўскага,
10 І паслаў Гадорама, сына свайго, ды з усялякім судзьдзём залатым а срэбным а мядзяным, да караля Давіда, прывеціць а дабраславіць яго за тое, што ён ваяваў із Гададэзэрам і разьбіў яго, бо Фоў вёў войны з Гададэзэрам.
11 Таксама й гэтае судзьдзе пасьвяціў кароль Давід СПАДАРУ разам із срэбрам а золатам, каторае ён спаганяў з усіх народаў — з Едома а Моава а із сыноў Амонавых а зь Пілішчан а Амаліка.
12 І Авішай Цэруёнак разьбіў Едома на даліне Салонай, асьмінанцаць тысячаў;
13 І прызначыў ён намесьнікаў у Едоме, і стаў увесь Едом слугамі Давідавымі. Гэтак СПАДАР ратаваў Давіда ўсюдых, куды ён хадзіў.
14 І гаспадарстваваў Давід у вусім Ізраелю, і чыніў суд а справядлівасьць усяму люду свайму.
15 Ёаў Цэруёнак — над войскам, а Ясапат Агілудзёнак — летапісьменьнік,
16 Садок Агітувенак а Агімелех Авафаронак — сьвятары, а Шаўша — пісар,
17 Веная Егодаёнак — над Херэфеямі а Пелефеямі; а сынове Давідавы — першыя пры каралю.
1 Паралипоменон 18 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча