Библия » Пераклад Яна Станкевіча
2 Паралипоменон 16 глава
1 Трыццаць шостага году дзяржавы Асы, пайшоў Вааша, кароль Ізраельскі, на Юдэю і пачаў будаваць Раму, каб не дазволіць выходзіць ад Асы, караля Юдэйскага, ані прыходзіць.
2 І вынес Аса срэбра а золата із скарбніцаў дому СПАДАРОВАГА а дому каралеўскага, і паслаў да Вен-Гадада, караля Арамскага, што жыў у Дамашку, кажучы:
3 «Змова хай будзе меж імною й табою, і меж айцом маім і айцом тваім; вось, я пасылаю табе срэбра а золата: пайдзі, узруш змову сваю з Ваашаю, каралём Ізраельскім, каб ён адступіў ад мяне».
4 І паслухаў Вен-Гадад караля Асы, і паслаў вайводцаў, што ў яго, супроці местаў Ізраельскіх, і яны заваявалі Іён а Дан а Авелмаім а ўсі сьвірны запасаў у местах Наффалімовых.
5 І сталася, як пачуў Вааша, то пакінуў будаваць Раму і перарваў сваю работу.
6 Аса ж кароль зьбер усіх Юдэяў, і яны вынесьлі камяні Рамы а дзервы яе, каторыя ўжываў Вааша на будоўлю, і збудаваў зь іх Ґеву а Міцпу.
7 Таго часу прышоў Ганані, відзеньнік, да Асы, караля Юдэйскага, і сказаў яму: «За тое, што ты здаўся на караля Арамскага, а ня здаўся на СПАДАРА, Бога свайго, войска караля Арамскага ўцякло з рукі твае.
8 Ці ня былі Ефіопляне а Лібяне ізь сілаю большаю, і зь цялежкамі, і коньнікамі вельмі чысьленымі? Але як ты аперся на СПАДАРА, то Ён аддаў іх у руку тваю;
9 Бо вочы СПАДАРОВЫ аглядаюць усю зямлю, каб памагаць тым, чые сэрца дасканальнае перад Ім. Дык дурна ты зрабіў; за тое адгэтуль будуць у цябе войны».
10 І зазлаваўся Аса на відзеньніка, і аддаў яго ў вязьніцу, бо ён быў злы на яго з гэтае прычыны; і ўціскаў Аса некатрых ізь люду ў тым самым часе.
11 І вось, справы Асіны, першыя й апошнія, і вось, яны апісаныя ў кнізе каралёў Юдэйскіх а Ізраельскіх.
12 І захварэў Аса на ногі на трыццаць дзявятым годзе дзяржавы свае, аж ягоная хвароба дайшла да найвышшае бодкі; але ён у хваробе сваёй шукаў не СПАДАРА, але лекараў.
13 І супачыў Аса з айцамі сваімі, і памер на сорак першым годзе дзяржавы свае.
14 І пахавалі яго ў ягоных грабох, каторыя ён зрабіў сабе ў месьце Давідавым; і палажылі яго на ложку, што быў напоўнены пахамі й рознымі масьцямі, прыгатаванымі аптакарскім уменьням, і спалілі іх яму цяплом вельма, вельма вялікім.
2 Паралипоменон 16 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча